Зміцер Рудольфавіч Шынвіз
Зміцер Рудольфавіч Шынвіз
Коль-ць рэпрэсаваных: 222
Дзень народзінаў: 9 студзеня 1981
Катэгорыі: Наглядчыкі

Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі па Магілёўскай вобласці. Папраўчая калонія № 2 г. Бабруйска. Начальнік аператыўна-рэжымнай часці, маёр.
Дзмітрый Рудольфавіч Шынвізэ — саўдзельнік рэпрэсій у бабруйскай калоніі, вінаваты ва ўжыванні гвалту і стварэнні жорсткіх умоваў утрымання для палітвязняў: змяшчэнне ў ШІЗА па прыбыцці, адмова ў перадачах, забарона зносін з іншымі зняволенымі. Сустракаў новапрыбылых словамі: «Вы патрапілі ў самую "чырвоную" калонію ў свеце".
Вядомы жорсткасцю і жорсткім кантролем рэжыму, асабіста праводзіў праверкі і караў за найменшыя парушэнні, суправаджаючы гэта лаянкай і здзекамі. Палітвязням чытаў прапагандысцкія лекцыі. У 2023 годзе ўвёў новыя абмежаванні на перасылку кніг і медыцынскіх перадач.
У пачатку 2024 года звольніўся і з'ехаў у Нямеччыну па праграме рэпатрыяцыі нашчадкаў нямецкіх каланістаў (Spätaussiedler). Па дадзеных BELPOL, жыве пад імем Dimitri Schönwiese у Швэрыне. У калоніі №2 застаюцца не менш за 50 палітвязняў. Нямецкія ўлады апавешчаныя аб яго датычнасці да рэпрэсій.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 222
На старонцы: Знойдзена: 222
Сартаванне:
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 316 дзён
Родны горад: Люсіна
Дзень народзінаў: 03.10.1980
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

3 сакавіка 2023 г. абласны суд разглядаў апеляцыйную скаргу на прысуд. На дадзены момант падрабязнасці справы, як і вынікі судоў невядомы.

Восенню 2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 24.01.2023:

1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 4
У зняволенні: ~690 дзён
Родны горад: Віцебск
Дзень народзінаў: 15.02.1989
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
> 10
Вызвалены
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Уладзіміру ставяць у віну размяшчэнне ў сваіх сацсетках фота з жнівеньскіх маршаў у Віцебску.

Уладзіміра затрымалі 14 снежня пасля затрымання трох чалавек, звязаных з гастрапабам ROK’I PUB – заснавальнікаў установы Іллі Кульмана і Паўла Пятруніна.

Як паведамляла Віцебская вясна, на думку наведвальнікаў паба, адной з прычын затрымання мог быць нядаўні канцэрт беларускай спявачкі, якая выступае пад псеўданімам Iva Sativa (сапраўднае імя Яна Смаляга, яна жонка былога палітвязня Лявона Халатрана). Але, верагодна, канцэрт быў толькі нагодай для праверкі дзейнасці ўстановы. Як высветлілася пазней, УДФР узбудзіў справу за нявыплату падаткаў. Верагодней за ўсё, што Булаўскага як арганізатара канцэртнай дзейнасці ў Віцебску таксама затрымалі ў рамках гэтай справы.

Вырак суда 26.05.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 3
У зняволенні: ~835 дзён
folder Катэгорыі спраў: Вяртанне ў РБ
Родны горад: Брэст
Дзень народзінаў: 07.11.1994
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Радыён нейкі час жыў за мяжой у некалькіх краінах, а пасля вырашыў вярнуцца ў Беларусь.

Неўзабаве яго затрымаў ГУБАЗіК. Каментары, якія ставяць яму ў віну ГУБАЗіК, датаваныя 2020 годам.

Магчыма, хлопца даўно вылічылі і завялі на яго справу, але чакалі, пакуль ён вернецца ў Беларусь, каб затрымаць. Сілавікі сцвярджаюць, што «яму пагражае ад 5 да 12 гадоў турмы» - верагодна, гаворка аб крымінальнай справе за «распальванне варожасці і варожасці».

Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў сакавіку 2025 года.

Вырак суда 23.02.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 21.04.2023
невядома.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 660 дзён
Родны горад: Орша
Дзень народзінаў: 07.10.1987
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

35-гадовага аматара цяжкага року першапачаткова абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і паклёпе на Лукашэнку (ч. 1 арт. 367 КК).

Віталя затрымалі 13 кастрычніка 2022 года і змясцілі ў Віцебскае СІЗА.

03.08.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 10.01.2023:

2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Алег Аляксандравіч Швайко
  • Аб'яднанні
  • Спартсмены
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 628 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 06.05.1986
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Спартсмены
Даслаць інфармацыю

36-гадовы Алег Швайко працаваў з жаночай камандай у футбольным клубе "Мінск". Вядома, што ён выказваў актыўную пазіцыю наконт падзеяў у Беларусі ў 2020 годзе. У канцы 2021-га трэнер пакінуў структуру "Мінска". Быў затрыманы 4 лістапада 2022 года. Пасля затрымання яго асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Потым Алега перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў ліпені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 13.03.2023:

2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Руслан Генадзьевіч Захарчанка
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 477 дзён
Родны горад: Светлагорск
Дзень народзінаў: 02.12.1989
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

У канцы ліпеня 2024 вызвалены , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 28.12.2022:

2 гады пазбаўлення волі ў калоніі

Дзяніс Сяргеевіч Хаўханаў
  • Аб'яднанні
  • Людзі з інваліднасцю
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 05.05.2002
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Людзі з інваліднасцю
Даслаць інфармацыю

Мае 3 групу інваліднасці (страта слыху). Абвінавачваецца ў размяшчэнні абразлівага каментара ў мэсэджэры тэлеграм у дачыненні да Лукашэнкі А.Г. Пракурор запытаў 1,5 гады пазбаўлення волі.

Таксама ў працэсе ўдзельнічаў перакладчык з мовы жэстаў.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены напрыканцы 2023 года.

Вырак суда 19.12.2022:

1 год і 2 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~487 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 19.01.1974
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Вырак суда 16.01.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 21.03.2023
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: ~838 дзён
Родны горад: Гродна
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Уладальнік дог-гасцініцы ў Гродне і мае вышэйшую адукацыю.

Паўла абвінавацілі ў тым , што ён у сацсетцы “Вконтакте” “размясціў публікацыі ў выглядзе непрымальных для выкарыстання з пункту гледжання сучаснай культуры выяў з тэкставымі паведамленнямі”, якія суд расцаніў як прыніжаючыя гонар і годнасць Лукашэнкі.

11.11.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 22.12.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 508 дзён
Родны горад: Слонім
Дзень народзінаў: 12.03.1950
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Памілаваны
Даслаць інфармацыю

Грамадскі дзеяч і музыка.

Асуджаны за лайк у "Аднакласніках" са згадваннем "пацярпелага" старэйшага інспектара Віктара Лутчанкі.

У студзені 2023 года Барысу ўзмацнілі жорсткасць пакарання з-за пракурорскага пратэсту.

Вырак суда 10.11.2022
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Пратэст пракурора 12.01.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: ~759 дзён
Родны горад: Масаляны
Дзень народзінаў: 22.04.1979
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Быў узяты пад варту ў зале суда.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў кастрычніку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 04.10.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Эдуард Юр'евіч Ісаеў
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~866 дзён
Родны горад: Гродна
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Памілаваны
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Былы працаўнік "Гродна Азота". Вядома, што затрыманы мужчына быў 25 чэрвеня па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) і па рашэнні суда атрымаў 10 сутак арышту. Па заканчэнні тэрміну пакарання ён быў зноў узяты пад варту ўжо ў рамках крымінальнай справы. У віну яму ставілі лайк у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі". А менавіта ў групе "Стоплука" пад пастом з выявай А. Лукашэнка.

Дома ў Эдуарда Ісаева засталіся жонка і маленькія дзеці.

Вырак суда 21.10.2022
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 06.12.2022
невядома.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 296 дзён
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 28.12.2001
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, быў затрыманы за рэгістрацыю ў «плане Перамога».

Быў затрыманы 13 кастрычніка 2022 г. па адміністрацыйным артыкуле, 28 кастрычніка быў пераарыштаваны па артыкуле за ўдзел у акцыях пратэсту.

05.08.2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда:

1 год пазбаўлення волі ў калоніі.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~1050 дзён
folder Катэгорыі спраў: Справа Зэльцэра
Родны горад: Віцебск
Дзень народзінаў: 23.09.1982
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Вырак суда 22.09.2022
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 30.12.2022
невядома.
Павел Іванавіч Мажэйка
  • Аб'яднанні
  • Журналісты
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 5
У зняволенні: 1108 дзён
folder Катэгорыі спраў: Журналісцкая праца, Вяртанне ў РБ
Родны горад: Гродна
Дзень народзінаў: 25.05.1978
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
> 10
Гвалтоўнае перамяшчэнне
  • Аб'яднанні
  • Журналісты
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

30 жніўня ў яго дома быў ператрус - ён доўжыўся больш за шэсць гадзін. Пасля гэтага Мажэйка не выйшаў на сувязь.

Павал увесну 2021 года праходзіў па справе Алеся Пушкіна і быў затрыманы на 72 гадзіны.

Павел – журналіст і тэлевядучы, аўтар перадачы “Intermarium” на тэлеканале “Б**сат”, былы палітвязень. Быў дырэктарам “Цэнтра гарадскога жыцця”, які ліквідавалі праз суд пасля ўзбуджэння крымінальнай справы.

Вядома, што на Паўла заведзена крымінальная справа за рэалізацыю ім свабоды выказвання меркавання. Улетку 2021 года ў яго адбыўся ператрус.

Бацька дваіх дзяцей.

У 2002—2004 гадах адбыў "хімію" за паклёп на прэзідэнта.

11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . Сярод вызваленых Павел Мажэйка.

Вырак суда 26.07.2023
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0