Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі па Магілёўскай вобласці. Папраўчая калонія № 2 г. Бабруйска. Начальнік аператыўна-рэжымнай часці, маёр. Дзмітрый Рудольфавіч Шынвізэ — саўдзельнік рэпрэсій у бабруйскай калоніі, вінаваты ва ўжыванні гвалту і стварэнні жорсткіх умоваў утрымання для палітвязняў: змяшчэнне ў ШІЗА па прыбыцці, адмова ў перадачах, забарона зносін з іншымі зняволенымі. Сустракаў новапрыбылых словамі: «Вы патрапілі ў самую "чырвоную" калонію ў свеце". Вядомы жорсткасцю і жорсткім кантролем рэжыму, асабіста праводзіў праверкі і караў за найменшыя парушэнні, суправаджаючы гэта лаянкай і здзекамі. Палітвязням чытаў прапагандысцкія лекцыі. У 2023 годзе ўвёў новыя абмежаванні на перасылку кніг і медыцынскіх перадач. У пачатку 2024 года звольніўся і з'ехаў у Нямеччыну па праграме рэпатрыяцыі нашчадкаў нямецкіх каланістаў (Spätaussiedler). Па дадзеных BELPOL, жыве пад імем Dimitri Schönwiese у Швэрыне. У калоніі №2 застаюцца не менш за 50 палітвязняў. Нямецкія ўлады апавешчаныя аб яго датычнасці да рэпрэсій.

Зміцер, блогер YouTube-канала «Шэры кот», быў затрыманы 10 чэрвеня 2020 года разам з актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Быў асуджаны на 20 сутак адміністратыўнага арышту, але пасьля гэтага застаўся пад арыштам і стаў фігурантам крымінальнай справы. Пасля быў асуджаны за "падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках".
У канцы лістапада 2024 года Зміцер павінен быў выйсці на волю, аднак яго зноў асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Па дадзеным артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Дзмітрый Казлоў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.