Па словах абвінавачанага, Яўген Шадзікаў 30 студзеня 2021 года знаходзіўся дома, меў намер на абразу Лукашэнкі і хацеў прадставіць яго ў зневажальным становішчы ў вачах шырокай грамадскасці, у стане алкагольнага ап'янення патэлефанаваў у міліцыю па нумары 102. На званок адказала дыс; супрацоўніца МУС Аўсіенка, абвінавачаны сказаў ёй: “І я вашага <неразборліва>, гэтага д*біла, гэтага Лукашэнкі, я не хачу слухаць”. Сам Шадзікаў– 70-гадовы пенсіянер, мае 3 групу інваліднасці, двойчы пераносіў інсульт, пасля чаго не мог размаўляць, мае іншыя захворванні.
38-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Мазыра асуджаны за каментары ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пра супрацоўніка ГУБАЗіку Аляксандра Алёксу і суддзю Ленінскага раёна Марыну Клімчук.
Згодна з абвінавачаннем, Максім Хоміч 20 сакавіка 2021 года з намерам публічнай абразы прадстаўніка ўлады Ігара Манахава пакінуў каментар пад паведамленнем і фатаграфіяй супрацоўніка АМАП у тэлеграм-канале “Карнікі Беларусі” са словам “Г***о”.
Па версіі следства, публічна абразіў прадстаўніка ўлады - намесніка начальніка - начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Партызанскага РУУС г. Мінска Альшэўскага А.Ф. , апублікаваўшы ў мэсэнджэры «telegram» на канале «карнікі Беларусі» паведамленне абразлівага зместу – «петушара».
Вікторыю прызналі вінаватай па артыкуле «здзек над дзяржаўнымі сімваламі». Па версіі следства, яна змяніла выяву Дзяржаўнага герба і выкарыстоўвала яго як лагатып сваіх Telegram- і YouTube-каналаў, а таксама ў апублікаваных відэа, што, на думку следства, з'яўлялася «праявай кплівага стаўлення і спробай прыцягнуць увагу да свайго канала».
Андрэй быў прызнаны вінаватым у ліпені 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад пастом пра капітана міліцыі Сяргея Шрамава, а таксама пра ўчастковага інспектара міліцыі грамадскай бяспекі, капітана міліцыі Аляксандра Шлупакава.
Пост у «Аднакласніках» быў прысвечаны таму, як міліцыянты падчас ператрусу ў горадзе Дуброўне канфіскавалі чырвона-белыя паветраныя шары, якія віселі ў доме мясцовага жыхара, пасля чаго яго за гэта асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Вырак суда 12.07.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Сяргей быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе суддзі, за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у дачыненні да суддзі суда Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці Філатава М. Ю. Каментар, па версіі абвінавачання, з'яўляўся абразлівым і зневажальным.
Іван быў прызнаны вінаватым у чэрвені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб апаганенні збудаванняў і пашкоджанні маёмасці, за нанясенне надпісаў і малюнкаў пратэстнага характару.
Дзяніс быў прызнаны вінаватым у чэрвені 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў адрас супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча, які ўжыў падчас разгону ланцуга салідарнасці да затрыманага ўдзельніка болевы задушлівы прыём, прыціснуўшы каленам шыю.
Вырак суда 25.06.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Марына была прызнана вінаватай у чэрвені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у адрас оперупаўнаважанага Драгічынскага РАУС Юрыя Чарнышкова. Каментар быў пакінуты пад публікацыяй, у якой было напісана, што Чарнышкоў 10 жніўня 2020 года на плошчы ў Драгічыне збіваў рукамі і нагамі дзяўчыну, а затым "перадаў" яе АМАПу.
Вырак суда 24.06.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Міхаіл быў прызнаны вінаватым у чэрвені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе Лукашэнкі. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.
Міхаіла на паседжанні прадстаўляў законны прадстаўнік. Знаёмыя абвінавачанага паведамілі, што ён з'яўляецца ўжо дастаткова пажылым чалавекам.
Яўген быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб апаганенні збудаванняў і пашкоджанні маёмасці, за нанясенне надпісаў і малюнкаў пратэстнага зместу («Жыве Беларусь!», «3%» і бела-чырвоных палос) на трох аўтобусных прыпынках у Жодзіне.
Вырак суда дата невядомая
100 базавых велічынь штрафу, 260 рублёў кампенсацыі.
Юрый быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб апаганенні збудаванняў і пашкоджанні маёмасці, за нанясенне надпісаў і малюнкаў пратэстнага зместу («Жыве Беларусь!», «3%» і бела-чырвоных палос) на трох аўтобусных прыпынках у Жодзіне.
Вырак суда дата невядомая
100 базавых велічынь штрафу, 260 рублёў кампенсацыі.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.