Знойдзена: 8611
Вартаўнікі: 63
На старонцы: Знойдзена: 8611 Вартаўнікі: 63
Сартаванне:
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Рагачоў
Дзень народзінаў: 01.10.1984
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Па матэрыялах следства, Арцём Барашка ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” з дапамогай мабільнага тэлефона размясціў пад фота каментар абразлівага зместу: “п…р”. На фатаграфіі, якая ў свой час нарабіла шмат шуму ў інтэрнэце, пацярпелы цісне каленам аднаго з пратэстуючых у раёне шыі. Арцёму Барашку 37 гадоў. Ён працуе ў адным з лакаматыўных дэпо машыністам цягніка на Беларускай чыгунцы.

Вырак суда:

3 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") 

>
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 304 дня
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 29.07.1976
Знаходзіўся ў: Турма-8СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Аляксея Муравіцкага супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі 27 ліпеня.  Яго дзеянні кваліфікавалі як удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). У дзень выбараў 9 жніўня супрацоўнікі АМАПа затрымалі Муравіцкага на выбарчым участку і збілі на Акрэсціна. 16 жніўня ён выйшаў на Марш і прадэманстраваў атрыманыя падчас збіванняў гематомы. Пратэстанты напісалі яму на спіне «Усіх не заб'еш» – момант перформансу каля КДБ патрапіў на фатаграфіі. Таксама Муравіцкі браў удзел у Маршы 25 кастрычніка – ён з БЧБ-сцягам залез на дах сваёй машыны і крычаў «Жыве Беларусь». Мужчыну затрымалі 27 ліпеня і запісалі з ім "пакаяльнае відэа".

27.05.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда:

1 год пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму

Віталь Мікалаевіч Каваленка
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 23.05.1972
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Віталь Каваленка ў судзе патлумачыў, што раніцай знаходзіўся дома з сям'ёй, калі пачуў з калідора крык жонкі: “Віталь , дапамажы!”. Абвінавачаны выбег, убачыў, што сын знаходзіцца ў калідоры перад дзвярыма, плача і крычыць: “Тата!”, а жонка была ў тамбуры і крычала, што трэба зачыніць ўваходныя дзверы. Віталь убачыў не менш за чатырох мужчын у спартыўных касцюмах, масках, быў у шокавым стане ад таго, што адбывалася, і думаў, што ў яго кватэру б'юцца бандыты ці алкаголікі: ніякіх апазнавальных знакаў у міліцыянераў не было. Хтосьці трымаў дзверы за ручку, некаторы час яе перацягвалі паміж сабой Віталь і невядомыя, пакуль абвінавачаны не пачуў крык: «Рука! Пальцы!”. Тады Каваленка прыадпусціў дзверы, пасля чаго яны ўжо лёгка зачыніліся. Да гэтага выкрыку абвінавачаны чуў з-за дзвярэй толькі лаянку ад тых, хто біўся ў яго кватэру, ніхто не ўяўляўся і не казаў, што з міліцыі. Віталь не бачыў рук і пальцаў, не адчуваў, што мог зламаць іх дзвярыма, але дапускаў, што такое магло мець месца.

Каваленка адзначыў, што, калі б ведаў адразу, што гэта міліцыянты, то такая сітуацыя ўвогуле не адбылася б. У яго ніколі не было праблем з міліцыяй, не было прычын баяцца супрацоўнікаў.

У выніку суддзя прызнала Віталя Каваленку вінаватым і пакарала яго трыма гадамі “хіміі”, а таксама пастанавіла спагнаць з яго на карысць пацярпелага 3000 рублёў кампенсацыі.

Вырак суда 07.09.2021:

3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу

Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Настаўніца агл мовы гімназіі № 4 г. Баранавічы. Асуджаная за каментар пад фота супрацоўніка МУС Вадзіма Якімчыка ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" : "..а з гэтым чмом я ў маладосці гуляла..." Марыя знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску па доглядзе дзіцяці.

Вырак суда:

2 гады "хатняй хіміі"

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 3
У зняволенні: ~1094 дня
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 29.01.1986
Знаходзіўся ў: ПУАТ-24ПУАТ-24, 230025, г.Гродна, вул. Лідская, 29/б
Я даслаў!
> 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Асуджаны за каментар з сеткі "Аднакласнікі" : "... трэба гнаць гэтую брыдоту..." у дачыненні да інспектара ДАІ маёра міліцыі Баграёнка Андрэя, які прымаў актыўны ўдзел у збіцці мірных пратэстуючых у Светлагорску 9-10 жніўня 2020.< /p>

Вырак суда дата невядомая
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Глеб Ігаравіч Койпіш
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 576 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гродна 2020
Родны горад: Гродна
Дзень народзінаў: 11.08.1985
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Знаходзіўся ў: СІЗА-3СІЗА-3, Гомель, вул. Кніжная 1А, 246003
Я даслаў!
> 20
Вызвалены
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Дырэктар студыі вэб-дызайну "Іквадрат" у Гродне. Пасля збіцця сілавікамі 10 жніўня 2020 года патрапіў у трампункт. Быў затрыманы 25 жніўня 2021 года, у офісе ягонай студыі прайшоў ператрус. 8 верасня 2021 года стала вядома, што Глебу прад'яўлена абвінавачанне па 342 ст. КК РБ. У Глеба 2 непаўналетнія дзіцяці.

У канцы чэрвеня 2023 г. вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда:

2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу.

05.05.2023 адбыўся суд па ўзмацненні жорсткасці рэжыму, Глебу замянілі абмежаванне волі на пазбаўленне волі ў калоніі. 13.06.2023 адбудзецца апеляцыйны суд.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 1035 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 20.03.1999
Я даслаў!
> 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

У рамках артыкула 342 КК Кірыла Пальчэўскага прызналі вінаватым у тым , што 13 верасня 2020 года ён з 13.59 да 19.20 прыняў удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Паводле абвінавачання, ён дзейнічаў з карыслівых памкненняў, а таксама па папярэдняй змове з групай асоб: выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні, рухаўся ў счэпцы, парушаў права прыстойных грамадзян на спакойнае жыццё. У тэксце абвінавачання былі пералічаны ўсе вуліцы, крамы і арганізацыі, спакой якіх парушыў мужчына. Згодна з арт. 415 КК Кірыла Пальчэўскага прызналі вінаватым у тым, што ён парушыў правілы адбыцця свайго ранейшага пакарання - двух гадоў "хатняй хіміі", падчас якой ён здзейсніў мноства парушэнняў.

Кірыл мае псіхічнае захворванне.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 07.09.2021:

3 гады і 1 месяц пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 373 дня
Родны горад: Быхаў
Дзень народзінаў: 04.06.1987
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Асуджаны 9 чэрвеня 2021 года за абразу прадстаўніка ўлады.

18.04.2022 асуджаны паўторна, чакае этапавання ў калонію.

19.10.2021 16.09.2021. поставлен на учёт как склонный к экстремизму.

Вырак суда:

1,5 гады абмежавання волі. 18/04.2022 замена рэжыму на калонію ўзмоцненага рэжыму з тэрмінам 5 месяцаў 8 дзён.

24.09.2022 вызвалены пасля заканчэння тэрміну пакарання.

Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Жыхар Баранавічаў. Змітра асудзілі за абразлівы каментар, які ён пакінуў пад пастом Вольгі Карач з фота супрацоўніка міліцыі - старшага ўчастковага інспектара Першамайскага раёна Бабруйска Андрэя Камара.

Вырак суда:

2 гады "хатняй хіміі"

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 538 дзён
Родны горад: Віцебск
Дзень народзінаў: 07.01.1970
Знаходзілася ў: ПУАТ-51ПУАТ-51, 220118, г. Мінск, вул. Кабушкіна, д.54а
Я даслаў!
< 10
Вызвалена
Даслаць інфармацыю

51-гадовая Вера працуе вахцёрам у Віцебскім інтэрнаце. Паводле матэрыялаў крымінальнай справы , Вера Струніна ўвечары 3 кастрычніка, знаходзячыся на працы ў інтэрнаце, размясціла кароткі каментар на адрас Віцебскага міліцыянта Віталя Шнявіна. Каментарый быў апублікаваны ў "Інстаграм" (паблік "Тыповы Віцебск") пад пастом з фатаграфіямі Шнявіна. Адзін са здымкаў быў зроблены 13 верасня ў Віцебску падчас масавай акцыі. На ёй міліцыянт Шнявін распыляе газ на грамадзян.

Вызвалена ў маі 2023 года па падліках праваабаронцаў.

Вырак суда 03.09.2021:

1,5 года абмежаваннем волі з адбываннем тэрміну ў папраўчай установе адкрытага тыпу ("хімія")

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~943 дня
Родны горад: Мінск
Знаходзіўся ў: ПК-11ПК-11, г.Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, 231900
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Па версіі следства, 12 кастрычніка 2020 года прыкладна ў 21 гадзіну Зайкоўскі ў стане алкагольнага ап'янення на праспекце Дзяржынскага з іншымі неўстаноўленымі асобамі аказваў супраціўленне работнікам міліцыі, пагражаў ім ужываннем гвалту, кінуў у бок міліцэйскага аўтобуса піўны куфель.

Сваёй віны ў зробленым не прызнаў.

20 кастрычніка 2022 г. у калоніі № 2 пачаўся разгляд справы супраць Аляксандра па ч. 1 арт. 411 КК РБ

У снежні 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 07.09.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 20.12.2022
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 5
У зняволенні: 1096 дзён
Родны горад: Брэст
Дзень народзінаў: 29.08.1988
Знаходзіўся ў: ПУАТ-55ПУАТ-55, вул. Сацыялістычная 7, Мінск, 220021
Я даслаў!
> 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Асуджаны за каментар у тэлеграм-канале пад фота супрацоўніка міліцыі Цэнтральнага РУУС г.Брэста.

05.09.2021 10.8.2021. Поставлен на учёт как салонный к экстремистской и иной деструктивной деятельности.

Вырак суда 01.09.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 729 дзён
Родны горад: Баранавічы
Дзень народзінаў: 02.04.1980
Знаходзіўся ў: ПУАТ-43ПУАТ-43, 212003, г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 76А
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

40-гадовы жыхар Баранавічаў. Асуджаны "за абразлівы характар" каментара ў сацсетках у дачыненні да Караева Ю.Х.

Пачаў адбываць пакаранне 14.11.2021

Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Бабруйск
Дзень народзінаў: 30.09.1984
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Жыхар Бабруйска. Асудзілі за каментар у сацсетках пад фота начальніка Ганцавіцкага РУУС.

Вырак суда:

1 год "хатняй хіміі"

Ірына Фёдараўна Вікхольм
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~461 дзень
Дзень народзінаў: 27.05.1963
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 10
Вызвалена
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
Даслаць інфармацыю

Грамадзянка Расіі. Затрымана 28 траўня 2021 года за твіт, напісаны 23 траўня. Твіт вёў на публікацыю ў "Жывым часопісе" з перадрукам матэрыялу Рускай службы BBC пра інцыдэнт з самалётам Ryanair (на якім ляцеў Раман Пратасевіч). Вікхольм да перадруку дадала свой загаловак: "Чарговае злачынства Лукашэнкі: акт дзяржаўнага авіяпірацтва", прычым фраза "акт дзяржаўнага авіяпірацтва" прыводзілася ў тэксце BBC як рэакцыя МЗС Грэцыі.

01.09.2022 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом і адразу дэпартаваная ў РФ без права ўезду ў РБ на працягу 10 гадоў.

09.09.2021 16.09.2021 состоится суд

Вырак суда 20.09.2021
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Фільтр
Родны горад/населены пункт
СІЗА/ІЧУ/Турмы
Мінск і Мінская вобласцть
Брэст і Брэсцкая вобласць
Віцебск і Віцебская вобласць
Гомель і Гомельская вобласць
Гродна і Гродзенская вобласць
Магілёў і Магілёўская вобласць
У Расіі
Статус
Аб'яднанні
Катэгорыі спраў
Артыкулы
Пол
Асуджаныя
Ёсць дзеці
Праблемы са здароўем
Адсутнічаюць дадзеныя
У спісе ПЦ Вясна
Турэмны рэжым
Дадатковыя фільтры
Абнаўленні Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0