Па версіі следства, 12 жніўня 2020 года Алег Дмітрачэнка ва «УКантакце» пад публікацыяй: «чыноўнік Сяргей Сташэўскі прымусіў сябраў камісіі падрабіць пратакол» у групе «Гэта Віцебск, дзетка» пакінуў каментар абразлівага зместу. А менавіта напісаў у стаўленні службоўца фразу: «Адзін з мрэў...».
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў чэрвені 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Згодна з матэрыяламі справы, Арцём Прыгажаеў і Глеб Лёгкі ўвечары 15 лістапада 2021 года, у нецвярозым стане, сарвалі з будынка адной са школ горада дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і размахвалі ім. Затым кінулі на зямлю, а Лёгкі кінуў на яго недакурак.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Паводле абвінавачання, у жніўні 2021 года ён разам з Яраславам Гебенем сарвалі дзяржаўны сцяг з адной з крам і фатаграфаваліся з ім у непрыстойным выглядзе, здымалі відэа.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Згодна з матэрыяламі справы, Арцём Прыгажаеў і Глеб Лёгкі ўвечары 15 лістапада 2021 года, у нецвярозым стане, сарвалі з будынка адной са школ горада дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і размахвалі ім. Затым кінулі на зямлю, а Прыгажаеў таптаўся па ім.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
1,5 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту. Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стаў банальны данос аднаго з яго былых прыяцеляў, які, убачыўшы ў Instagram яго фота на фоне пратэстнай акцыі, пераслаў яго праз нейкі час у міліцыю. У Барыса ёсць дзіця.
Затрымана за ўдзел у акцях пратэсту. У жніўні 2020-га фатаграфія Веры была на першай паласе беларускай “Камсамольскай праўды”. Грамадзянка РФ.
26.10.2022 была вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Пасля вызвалення яе адразу павезлі на расейскую мяжу, бо ёй забаранілі ўезд у Беларусь тэрмінам на 5 гадоў. Перад дэпартацыяй Веры нават не далі сабраць рэчы.
Жыхарка Рагачова была затрымана 19 студзеня 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай пасля акцый пратэсту ў Жлобіне ў жніўні 2020 года. У жанчыны дома правялі ператрус, адвезлі ў СК Жлобіна на допыт, пасля ў ІЧУ, а потым у СІЗА.
15.05.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 22.04.2022:
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Паводле версіі абвінавачання, Віталь Жылінскі «неаднаразова ў жніўні-верасні 2020 года ў складзе групы асобаў перасоўваўся па праезных частках праспектаў Незалежнасці, Пераможцаў, Пушкіна, вуліц Максіма Багдановіча і Якуба Коласа ў Менску, публічна выкрыкваючы лозунгі. У выніку супрацьпраўных дзеянняў былі блакіраваныя транспартныя зносіны ў сталіцы, што прывяло да збою ў працы грамадскага транспарту».
Акрамя таго, палітвязню паставілі размяшчэнне 6 і 9 студзеня 2022 года «ў адным з дэструктыўных Telegram-чатаў даступныя неабмежаванай колькасці асоб публікацыі, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да вайскоўцаў, якія ажыццяўлялі міратворчую дзейнасць у Рэспубліцы Казахстан».
Фігурант крымінальнай справы, узбуджанай пасля падзеяў у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.
Алегу прад'яўляюць тое, што ён выламаў кол (які падпіраў дрэва), разламаў гэты кій на 2 часткі, адну з якіх кінуў у бок супрацоўнікаў міліцыі. Гэты палку ён «кінуў з мэтай нанясення пашкоджанняў» і «наўмысна пагражаючы гвалтам» міліцыянтам. Таксама ён у бок міліцыі кінуў жменю зямлі.
20 жніўня 2024 г. у Алега адбыўся суд аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду ў судзе г. Бабруйска і раёна.Гэтаможа сведчыць аб тым, што ў верасні палітвязеньвыйшаўна волю .
Па матэрыялах абвінавачання Максім Анкуда з выкарыстаннем сацыяльных сетак і мабільнага тэлефона публічна абразіў некалькі дзяржаўных чыноўнікаў: прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, генеральнага пракурора, старшыню ЦВК, намесніка міністра ўнутраных спраў і іншых службовых асоб у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў.
Вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом ў маі 2023 года
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.