Прысудам суда Сяргей Мельнікаў прызнаны вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, з ужываннем гвалту.
Па падліках праваабаронцаў летам 2022 года цалкам адбыў пакаранне.
Вырак суда 06.01.2022:
2 гады пазбаўлення свабоды ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вядомы беларускі музыка. Гуляў у гуртах «Крамбамбуля», ZET, Pomidor/off і Hasta la Fillsta.
Асуджаны за "паклёп" і "абразу".
У канцы кастрычніка 2022 года стала вядома , што супраць Уладзіслава распачалі новую крымінальную справу.
Як сцвярджаецца ў абвінавачанні, Плюшчаў рабіў рэпосты ў Тэлеграм-чат "Пружаны - гэта не ваш горад" з "экстрэмісцкіх" каналаў. А таксама нібыта пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і размяшчаў інфармацыю, якая змяшчае загадзя ілжывыя, зневажальныя для іншай асобы звесткі і паклёп. Усяго па справе прызналі пацярпелымі 43 чалавекі.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена ў лютым 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 04.08.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 28.10.2022
невядома.
Вырак суда 24.11.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Урач стаматолаг-артапед першай кваліфікацыйнай катэгорыі медыка-санітарнай часткі "Гродна Азот".
Сама меней 8 сілавікоў уварваліся ў дом да стаматолага , паклалі яго тварам у падлогу. На пытанне, якое дачыненне ён мае да пратэстнай дзейнасці, Аляксандр адказаў: "Цалкам ніякага".
На відэа ператрусу дома Аляксандра на канале ГУБАЗіК паказалі пісталет, патроны і часопісы з аголенымі жанчынамі. Мужчына патлумачыў, што патроны ён прывёз з Манголіі, яны ў яго зберагаюцца з 1990 года. Які закон ён парушыў часопісамі і чаму на іх звярнулі ўвагу, сілавікі не абгрунтавалі.
У «пакаяным відэа» Аляксандр Дураеў сказаў, што яго затрымалі за абразу ў сацсетках службовых асоб і прэзідэнта.
У Сашы няма блізкіх сваякоў у Беларусі. Ён вялікі знатак музыкі, hi-fi, ударнік.
20 сакавіка каля 2-х гадзін дня ў раёне чыгуначнай станцыі "Брэст Паўднёвы" з'явіўся пацыфісцкі надпіс-графіці. Яна складалася з некалькіх элементаў: асноўная частка — гэта фраза "No war". Таксама стаяў стылізаваны подпіс аўтара. Частка была выканана маркерам, іншае намалявана балончыкам. Амаль адразу Рамана затрымалі. Гэта зрабіла ахова чыгункі.
Справа была заведзеная за спальванне пудзіла Лукашэнкі.
Ганна -мастачка, якая захапляецца рознымі напрамкамі. Яна любіць паэзію і вышыўку. "Творчая, свабодалюбная, з выдатным пачуццём гумару», — так апісваюць яе знаёмыя. Да затрымання яна працавала дызайнерам у прыватнай друкарні.
14.04.2023 года вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.