Таццяну абвінавацілі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады. Пацярпелым прызнаны старшы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Барысаўскага РУУС. Паводле абвінавачання, яго асоба была ацэнена негатыўна ў каментары, які Галамыцька пакінула пад фатаграфіяй супрацоўніка міліцыі ў мэсэнджэры тэлеграм.
Як стала вядома , Віталь Таргонскі 29 чэрвеня 2021 года, пакінуў некалькі каментароў у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» пад пастом у групе «Магілёў зараз», у якім былі змешчаныя фота з супрацоўніцай інспекцыі па справах непаўналетніх Слаўгарадскага РАУС Настассяй Саладухінай.
Тэкст самога паста змяшчаў інфармацыю аб тым, што супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Слаўгарадскага РАУС у складзе рэйдавай групы наведалі мясцовыя пляжы і месцы адпачынку паблізу вадаёмаў з мэтай інфармавання адпачывальнікаў аб правілах паводзін і бяспекі каля вады.
27.10.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў трэба быць вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Як сам Сяргей тлумачыў на судзе, блізка да сэрца прыняў расійскае маштабнае ўварванне ва Украіну, сачыў за навінамі.
Пры гэтым з пачатку красавіка 2022 г. у яго сям'і пачаўся разлад. Спрабуючы зладзіцца з перажываннямі, звярнуўся да алкаголю.
14 красавіка на фоне чарговых сямейных праблем Сяргей Вайцюк з'ехаў з дому ў бок мяжы з Украінай. Сведкі па справе (памежнікі, кіроўца таксі і інш.) паказалі, што пры іх Сяргей казаў, што збіраецца ісці ў батальён Каліноўскага.
Вызвалены летам 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У сакавіку 2023 года пераведзены ў СІЗА ў Мінску, паколькі Філіпа будуць судзіць паўторна.
03.05.2023 другую крымінальную справу закрылі пасля заканчэння тэрміну даўнасці. Піліпа вярнулі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, дзе ён адбываў наканне да суда.
17.04.2024вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 29.04.2022:
2 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.
Аляксея, як і ранейшых фігурантаў "карагоднай" справы судзілі за тое, што 13.09.2020 года ў Брэсце пратэстоўцы пад музыку з калонак вадзілі карагод на скрыжаванні, пакуль іх не разагнаў вадамёт. Атмасферу той акцыі пратэсту фігуранты "карагоднай" справы на іншых судах апісвалі як "атмасферу свята".
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.