Аляксандр, студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, быў затрыманы 6 чэрвеня 2022 года і асуджаны за тое, што, паводле версіі следства, "сістэматычна даваў інфармацыю тэлеграм-каналу Nexta".
Вызвалены ў верасні 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Па дадзеных праўладных каналаў затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту, таксама яе абвінавачваюць у тым, што яна нібыта зарэгістравалася ў плане "Перамога".
Вырак суда 14.11.2022:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Работнік «МНПЗ». Вадзім некалі працаваў на «Мазырскім НПЗ», а потым з'ехаў у Польшчу.
Упершыню ГУБАЗіК затрымаў яго проста дома пасля вяртання ў Беларусь — за тое, што ён нібыта хадзіў на мітынгі ў 2020 годзе, а пасля пачатку вайны фатаграфаваў ваенную тэхніку і адпраўляў здымкі ў тэлеграм-каналы.
Па дадзеных праваабаронцаў, пры затрыманні Вадзіма збілі, канфіскавалі яго тэлефон і сапсавалі дакументы. Аднавіўшы дакументы і зноўку атрымаўшы польскую візу, мазыранін адправіўся ў аддзяленне міліцыі, каб высветліць лёс канфіскаванага тэлефона. Там яго зноў затрымалі і склалі шэсць пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, а потым распачалі крымінальную справу па артыкуле .
Мужчына пакінуў каментар пад пастом у сацсетках, у якім беларусаў запрашалі наведаць музей на колах "Цягнік Перамогі". Мужчына напісаў паведамленне: "Вандроўны цырк рускага пераможнасці". У праўладным тэлеграм-канале паведамляецца, што чыннік затрымання Ўладзіміра Рыдухі "Абраза памяці подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай". ". Таксама пазначана, што ў дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа. Дзе зараз знаходзіцца мужчына і які менавіта артыкул яму ставіцца ў віну, пакуль невядома.
Студэнт факультэта псіхалогіі 3-га курса Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. На праўладных тэлеграм-каналах сцвярджаецца, што прычынай стаў удзел Шырокага ў мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Сам жа хлопец на "пакаяным" відэа паведаміў, што прычынай затрымання стала "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Жыхар Магілёва. Меркавана затрыманы 3 чэрвеня 2022 года. Паводле інфармацыі праўладных СМІ затрыманы пры спробе нелегальнага пераходу мяжы з мэтай далучыцца да Палку Каліноўскага ва Украіне.
Суд адбываўся ў Гомельскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Як сцвярджае следства , малады чалавек меў намер паступіць на службу ў асобны Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага.
06.09.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
26.11.2022
Разгляд апеляцыйнай скаргі 9 снежня 2022 года.
Вырак суда 21.09.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У чэрвені 2022 г. у Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме суддзя Алена Бачышча асудзіла Яўгена на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Палітвязень утрымліваўся ў Турме №4, затым адбываў пакаранне ў ВК №17. Вядома, што ў лістападзе 2022 на Яўгена распачалі новую крымінальную справу, яго перавялі ў жодзінскую СТ №8.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.