Паводле абвінавачання, 10 ліпеня 2020 года Раманоўскі з дапамогай неўстаноўленага ў ходзе следства прылады стварыў і размясціў на адной з персанальных старонак у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад фатаграфіяй начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў каментар. Следства ўстанавіла, што ён утрымліваў публічную абразу, у непрыстойнай форме прыніжаючае гонар і годнасць прадстаўніка ўлады. Таксама каментар"быў размешчаны па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, звязанай з электаральнай кампаніяй 2020 года ў сувязі з выкананнем начальнікам міліцыі ўскладзеных на яго службовых абавязкаў".
Абвінавачаны прызнаў віну ў поўным аб'ёме.
Вырак суда 09.03.2022:
1,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Былы баец АМАПа, які зараз ваюе як добраахвотнік ва Украіне. Пацехін - былы вайсковец. Менавіта яго назвалі выканаўцам атакі на базу АМАПа. Абодва маюць дачыненне да ініцыятывы "Супраціў", якую рэжым Лукашэнкі прызнаў тэрарыстычнай.
Кулажэнка і Пацехіну прад'явілі абвінавачанні па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса.
На маёмасць Кулажэнкі і Пацехіна накладзены арышт агульным коштам каля 240 тысяч рублёў.
Вырак суда 23.12.2024
23 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 1000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.