Яраслаў Васільевіч Казакевіч
Палітвязні
Банк лістоў 1
У зняволенні: 497 дзён
folder Катэгорыі спраў: Антываенныя дзеянні
Родны горад: Орша
Дзень народзінаў 15.04.1996
Адрас для лістоў: Няма інфармацыі
Я даслаў!
< 10
Даслаць інфармацыю

27-гадовы жыхар Оршы Яраслаў Казакевіч, абвінавачаны ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны 8 снежня 2022 года на чыгуначным вакзале станцыі "Орша-Цэнтральная" з выкарыстаннем мабільнага тэлефона Samsung Galaxy зрабіў відэафайл, на якім быў зафіксаваны эшалон з расійскай ваеннай тэхнікай. Затым Казакевіч, знаходзячыся ў вагоне цягніка рэгіянальных ліній, распаўсюдзіў праз сетку Інтэрнэт названы відэафайл у Telegram-канале, інфармацыйная прадукцыя якога раней была прызнана судом экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Літаральна на другі дзень, 9 снежня 2022 года, Яраслаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і судом Аршанскага раёна арыштаваны на 15 сутак за выраб і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. На волю ён больш не выйшаў.

06.06.2023 года прайшло апеляцыйнае пасяджэнне. Прысуд уступіў у сілу.

Вырак суда:

2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Акцыі падтрымкі:
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0