Віталь быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Як устанавіла папярэдняе следства, з ліпеня па верасень 2021 года Віталь з выкарыстаннем мабільнага тэлефона нібыта размясціў у мэсэнджэры Telegram некалькі публікацый з загадзя ілжывымі звесткамі аб дзейнасці Лукашэнкі.
Разгляд справы палітвязня пачаўся ў судзе 18 лістапада 2022 года; рашэнне высвятляецца.
У сакавіку 2023 года Віталя зноў судзілі, на гэты раз па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", вынік таксама невядомы.
Андрэя абвінавацілі ў «абразе Лукашэнкі» і «здзеках з дзяржаўных сімвалаў». Па версіі следства, 22 студзеня 2021 года ён размясціў у «Аднакласніках» выяву Лукашэнкі ў вайсковай форме на фоне свастыкі і суправадзіў публікацыю фразай аб тым, што ўлада карыстаецца нацысцкай ідэалогіяй і не з'яўляецца дэмакратычнай. Акрамя таго, на яго старонцы была апублікаваная выява дзяржаўнага сцяга Беларусі ўнутры свастыкі, даступная для свабоднага прагляду і капіявання карыстальнікамі. Гэта кваліфікавалі як здзек над сцягам.
Андрэя затрымалі 28 верасня 2022 года, асудзілі ў лістападзе 2022 і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем. Невядома, ці ўтрымліваўся ён пад вартай да суда і дзе адбываў пакаранне.
Вырак суда 11.11.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Да затрымання працавала ў Мінску вядучым спецыялістам па закупках у камерцыйнай фірме, часова пражывала ў сталіцы.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Зорына прыняла ўдзел у адной з акцый пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску, разам з іншымі мітынгоўцамі выходзіла на праезную частку праспекта Незалежнасці, публічна выкрыквала лозунгі, здзяйсняла гучныя воплескі і размахванні рукамі і г.д.
У судзе высветлілася, што Наталля Зорына не з самага пачатку далучылася да пратэстоўцаў, не мела з сабой пратэстнай сімволікі. Адвакат настойваў на тым, што Натальля выпадкова патрапіла на акцыю. Аднак, насуперак довадам абаронцы, Зорына ў судовым паседжанні прызнала віну па ўсім аб'ёме прад'яўленага ёй абвінавачання.
Слесар. Раней яго некалькі разоў судзілі за хуліганства і крадзеж. Тады яго таксама асудзілі да" хатняй хіміі", а затым амніставалі. Таксама Ваўчок распавёў, што ў яго чацвёра дзяцей: афіцыйна ён запісаны бацькам толькі адно дзіця, але ён запэўніў суд, што выплачвае аліменты ім усім. Пры гэтым ён павінен выплаціць 2240 рублёў штрафу (70 базавых велічынь), яго тэлефон канфіскаваны. Да вынясення прысуду Ваўчок знаходзіўся пад вартай. Яго вызвалілі ў зале суда.
Вырак суда 23.11.2022:
1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Алег быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра, і ў лістападзе 2022 года прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, Аляксей Міхнюк з неўстаноўленай прылады ў экстрэмісцкіх чатах у Telegram неаднаразова размяшчаў паведамленні, якія супярэчаць агульначалавечай маралі, і пры гэтым змяшчаюць выказванні, выяўленыя ў непрыстойнай форме, што прыніжаюць гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі. Таксама абвінавачаны размяшчаў абразы ў адрас прэс-сакратара кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Эйсмант.
Падчас судовага працэсу Міхнюк сваю віну ў зробленым прызнаў і раскаяўся.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 09.11.2022
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.