Зміцера прызналі вінаватым у тым, што з 25 лістапада 2020 года па 4 красавіка 2021 года ён пакідаў абразлівыя каментары ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» ў бок прадстаўнікоў улады. Следчыя знайшлі мінімум 15 такіх выказванняў, за якія мужчыну і судзілі.
29.05.2023
При поступлении в ИУОТ -49 г. Шклова был сразу поставлен на профучет с формулировкой "склонен к экстремизму и деструктивной деятельности"
Вырак суда 15.02.2023
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
39-гадовая Ірэна — спецыяліст Менскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, яе затрымалі летам 2022 года. Вядома, што ў жанчыны 4 непаўнагадовых дзяцей. Клявец інкрымінавалі чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса.
Вырак суда 28.03.2023
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аляксей — пластычны хірург першай кваліфікацыйнай катэгорыі. Ён быў затрыманы 2 лютага 2023 года на працоўным месцы. За «рэпосты» яго двойчы асудзілі па адміністрацыйным артыкуле, і ён знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, але на волю не выйшаў: пасля заканчэння сутак яго перавялі ў жодзінскую турму № 8 у межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У красавіку таго ж года Аляксея асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
Вырак суда 28.04.2023
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Дзмітрыя прызналі вінаватым у «неданясенні аб дакладна вядомай асобе, якая ўчыніла асабліва цяжкае злачынства, і аб месцы знаходжання такой асобы» па справе аб падрыве міліцэйскай машыны ля будынка Цэнтральнага РУУС у Менску.
Мужчына мае вышэйшую адукацыю і працуе кіроўцам у прыватнай фірме. Мае шэсць дзяцей, з якіх тры непаўналетнія. Аднаму з іх два гады.
Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што ў студзені 2022 года ён у тэлеграм-чаце пакінуў абразлівыя каментары ў дачыненні да Мінскага пракурора, капітана мінскай міліцыі ДАІ, капітана бабруйскай міліцыі АМАП, суддзі суда Ленінскага раёна Гродна, маёра міліцыі, намесніка начальніка аховы правапарадку і профіля АМАП Магілёўскага абласнога УУС.
Па падлікахвыйшаў на волю 14 сакавіка 2025 г.
Вырак суда 02.03.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым. Аляксея апазналі па фатаграфіях з пратэстаў. Таксама ў якасці пацверджання яго ўдзелу ў пратэстах былі скарыстаны дадзеныя тэлефонных злучэнняў, прадстаўленыя мабільным аператарам.
Аляксей Сахар мае сярэднюю спецыяльную адукацыю і працуе зваршчыкам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Вырак суда 01.03.2023:
2.5 гады абмежавання волі без накіравання
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.