Праўладныя каналы сцвярджаюць , што Віталь раней напісаў 15000 каментароў, але даўно іх выдаліў. Паказалі яны і тое, як сілавікі іх "выцягваюць" - на скрыншоце паказана частка старых паведамленняў затрыманага мужчыны з чата "[Не]мірны БДУІР", пратэстнага чата актыву універсітэта. Разам з яго старым нікнэймам - «Звольнены выкладчык».
З 2009 па 2014 год Віталь вучыўся ў БДУІР на факультэце камп'ютарнага праектавання, а пасля паступіў у магістратуру на спецыяльнасць «Псіхалогія працы, інжынерная псіхалогія, эрганоміка». Пасля застаўся працаваць асістэнтам на кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі.
Затрыманы Канстанцін Біч на "пакаяльным" відэа казаў , што раней прыцягваўся па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП, а таксама атрымаў штраф за тое, што вывешваў БЧБ-сцяг. Паводле яго слоў, і за абразу супрацоўніка міліцыі ў сацсетках. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што нядаўна мужчына вярнуўся ў Беларусь з краін ЕС. 24.11.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 03.10.2023
1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Па матэрыялах абвінавачання , мужчына ў 2020 годзе неаднаразова размяшчаў у адкрытай "тэлеграм" - групе каментары. У іх угледзелі "негатыўную ацэнку групы асоб, аб'яднаных па прыкмеце дзейнасці" - беларускай арміі, членаў выбарчых камісій, уключаючы яе старшыню, міліцыю і АМАП.
Таксама Ігнатовіч "наўмысна размясціў у Тэлеграм тэкставыя паведамленні з заклікамі да групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, схіляў і заклікаў іх для ўдзелу ў групавых дзеяннях, а менавіта да аб'яднання і збору людзей, выхаду іх на вуліцы, парушэння нармальнай працы арганізацый і прадпрыемстваў, органаў дзяржаўнай улады, а таксама праваахоўных органаў».
Вырак суда 24.10.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па версіі абвінавачання, Мікалай Самахвал выказаў непрыстойны каментар у бок Лукашэнкі ў прысутнасці жонкі і судовых выканаўцаў, якія зайшлі да іх у кватэру задаць пытанні аб суседзях. Выказванне нібыта было ненарматыўным і зневажала гонар і годнасць Лукашэнкі, а таксама негатыўна ацэньвала яго.
Мікалай Васільевіч не прызнаў віну на судзе. Ён сказаў, што быў дома з жонкай, калі прыйшлі дзве дзяўчыны ў форменным абмундзіраванні, каб спытаць пра суседзяў. Калі яны сыходзілі, ён праз эмоцыі сказаў фразу, пазначаную ў высновах эксперта, але ніякім чынам не адносіў яе да Лукашэнкі - яна тычылася таго, што трэба мяняць сістэму ў цэлым. Бок абвінавачання адзначыў, што падчас дасудовай вытворчасці Самахвал прызнаваў, што фраза гучала ў бок Лукашэнкі. Яна была запісаная на відэарэгістратар судовых выканаўцаў і палегла ў аснову абвінавачанняў. Варта заўважыць, што эксперт не змог выявіць, ці з'яўляецца аб'ектам негатыўнай адзнакі менавіта Лукашэнка, бо гэта нельга зрабіць лінгвістычнымі метадамі.
Мужчыну абвінавацілі ў тым , што 21 кастрычніка 2021 г. «у адным з тэлеграм-чатаў» напісаў паведамленне пра А.Лукашэнку. Гэты каментар палічылі абразлівым.
21.11.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда.
20.05.2024 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 02.10.2023:
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Хлопец працаваў старэйшым прадаўцом. Следства сцвярджае , што Віталь "у складзе натоўпу людзей выйшаў на праезную частку аўтамабільнай дарогі. Першамайскай г. Жлобіна, заняўшы (шчыльна запоўніўшы) тэрыторыю паміж забудовамі, размешчанымі па вул. Першамайскай..., дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена ў групе з іншымі асобамі, да гадзіны ночы. да выкрыкваў лозунгі і «дэмастратыўна-грэбліва, адкрыта адмаўляўся ад выканання патрабаванняў прадстаўнікоў улады».
Па матэрыялах абвінавачання, Кандрацьеў увечары 31 ліпеня 2023 года, знаходзячыся паблізу будынка аднаго з інтэрнатаў Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі, рукамі схапіў за палотнішча дзяржаўны сцяг, замацаваны на фасадзе будынка, пасля чаго сарваў яго з мацавання, зламаўшы пры гэтым дрэўка, якое з'яўляецца часткай сцяга. Затым, скруціўшы палотнішча флага, забраў яго з сабой. Гэтым ён прычыніў шкоду аўтарытэту Рэспублікі Беларусь.
А матэрыяльны ўрон заводу склаў 130 рублёў 82 капейкі.
Мужчыну "вылічылі" па запісе з камеры відэаназірання і 14 жніўня затрымалі, змясціўшы да суда ў следчы ізалятар. У судзе сцвярджалася, што Аляксандр знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю летам 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 28.09.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.