Паводле матэрыялаў абвінавачання , Вольга Стаброўская ў 2021 годзе ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” паставіла лайк і пакінула кароткі каментар, у якім экспертыза "знайшла" абразу ў адрас Аляксандра Лукашэнкі.
Вольга Стаброўская ў свой час атрымала дыплом адзінага на ўвесь былы Савецкі Саюз Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта друку і да сыходу на пенсію працавала ў Аршанскай друкарні. У апошні час у жанчыны абвастрыліся хваробы, яна мае інваліднасць трэцяй групы. Хварэе таксама і яе адзіная дачка. Яна, як і ўнук Вольгі, мае інваліднасць па слыху.
Вырак суда 27.09.2023:
1 год 3 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
23-гадовага Сяргея абвінавацілі ў тым, што ён 25 чэрвеня ноччу пасля ўжывання алкаголю з сябрамі сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынка інтэрната ў Гродне і забраў яго з сабой, пасля чаго выкінуў сцяг на вуліцы недалёка ад будынку. Сцяг разам з дрэўкам суд ацаніў у 35 рублёў 70 капеек. Мужчына поўнасцю прызнаў віну.
Сяргею залічылі ў тэрмін арышту ўтрыманне пад вартай. Суд палічыў прызначанае пакаранне цалкам адбытым і вызваліў мужчыну ў судовай зале.
Вольгу абвінавацілі ў тым , што яна, паглядзеўшы ў тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу" два відэаролікі аб супрацоўніках міліцыі, пакінула ў іх бок каментары, якія суд палічыў абразлівымі. Каментары тычыліся маёра міліцыі, старшага ўчастковага інспектара, а таксама маёра міліцыі, участковага інспектара Жодзінскага ГАУС Вольга цалкам прызнала віну.
Жанчыне змянілі меру ўтрымання з узяцця пад варту на падпіску аб нявыездзе і вызвалілі ў зале суда.
Вольга Куранчык мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працавала медсястрой у санаторыі "Жамчужына", мае на ўтрыманні непаўналетняга дзіцяці.
Святлана - пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, старшыня абласнога грамадскага аб'яднання "ВелаГомель". Раней Кароль працавала педагогам-арганізатарам. У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады.
Па дадзеных «Вясны» , сілавікі затрымлівалі Кароль у 2020 годзе і праводзілі «прафілактычныя гутаркі». Дома на Святлану чакаюць старэнькая маці і муж з анкалагічнай хваробай, якіх яна даглядае.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.