Знойдзена: 5
Вартаўнікі: 75
На старонцы: Знойдзена: 5 Вартаўнікі: 75
Сартаванне:
Андрэй Станіслававіч Пачобут
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Двойчы палітзняволенныя
  • Журналісты
  • Замежныя грамадзяне
  • Бацькі непаўнагадовых
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 3
У зняволенні: 1541 дзень
Родны горад: Бераставіца
Дзень народзінаў 16.04.1973
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Адрас для лістоў: ВК №1, 211440, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Двойчы палітзняволенныя
  • Журналісты
  • Замежныя грамадзяне
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Андрэй – гарадзенскі журналіст, публіцыст і сябра “Саюзу палякаў Беларусі”. У 2011 годзе яго асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 2 гады па абвінавачанні ў паклёпе на Лукашэнку. Ён быў вызвалены ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе. У 2012 годзе супраць яго распачалі новую крымінальную справу за публікацыі ў СМІ, але ў 2013 годзе яна была закрытая за адсутнасцю складу злачынства. Увосень таго ж года ён быў вызвалены ад адбывання пакарання па першай справе.

25 сакавіка 2021 года Андрэя зноў затрымалі. Яго абвінавацілі ў распальванні варожасці і закліках да санкцый. У абвінавачанні фігуравалі артыкулы аб беларускіх пратэстах 2020 года, абароне польскай меншасці і публікацыі аб нападзенні СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Ён правёў у СІЗА больш за 1,5 гады і быў асуджаны ў лютым 2023 года.

Вядома, што Андрэй адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. У цяперашні час ён працягвае падвяргацца ціску, пазбаўлены спатканняў і перадач. Таксама ад яго няма званкоў.

Вырак суда 05.07.2011
3 годы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (з адтэрміноўкай 2 годы).
Вырак суда 08.02.2023
8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Марыя Чаславаўна Цішкоўская
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 61 дзень
folder Катэгорыі спраў: Справа «Саюза палякаў»
Дзень народзінаў 29.03
Я даслаў!
< 10
Дэпартацыя
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
Даслаць інфармацыю

Марыя, дырэктарка грамадскай школы пры "Саюзе палякаў" у Ваўкавыску, была затрыманая ў межах крымінальнай справы аб "рэабілітацыі нацызму". Паводле звестак пракуратуры, з 2018 года праводзіліся "незаконныя мерапрыемствы" з удзелам непаўналетніх, на якіх "ушаноўвалі антысавецкіх дзеячаў", што, паводле версіі следства, "пераследвала мэту апраўдання генацыду беларускага народа".

У канцы траўня 2021 года Марыю вызвалілі і дэпартавалі ў Польшчу.

Анжаліка Чаславаўна Борыс
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 711 дзён
folder Катэгорыі спраў: Справа «Саюза палякаў»
Родны горад: Гродна
Дзень народзінаў 14.10.1973
Я даслаў!
> 20
Справа спыненая
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
Даслаць інфармацыю

Анжаліка, старшыня "Саюза палякаў у Беларусі", была затрымана 23 сакавіка 2021 года за арганізацыю "несанкцыянаванага масавага мерапрыемства" — неафіцыйнага свята "Казюкі", і арыштаваная на 15 сутак.

Пазней стала вядома, што яе абвінавачваюць у межах крымінальнай справы аб "рэабілітацыі нацызму". Паводле звестак пракуратуры, з 2018 года праводзіліся "незаконныя мерапрыемствы" з удзелам непаўналетніх, на якіх "ушаноўвалі антысавецкіх дзеячаў", што, паводле версіі следства, "пераследвала мэту апраўдання генацыду беларускага народа".

У сакавіку 2022 года Анжаліцы змянілі меру стрымання і перавялі яе пад хатні арышт.

У сакавіку 2023 года стала вядома аб спыненні крымінальнай справы ў дачыненні да яе "ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства".

 

Ірэна Адольфаўна Бярнацкая
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 61 дзень
folder Катэгорыі спраў: Справа «Саюза палякаў»
Дзень народзінаў 24.03.1966
Я даслаў!
> 10
Дэпартацыя
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
Даслаць інфармацыю

Ірэна, кіраўніца Лідскага аддзялення "Саюза палякаў", была затрыманая ў межах крымінальнай справы аб "рэабілітацыі нацызму". Паводле звестак пракуратуры, з 2018 года праводзіліся "незаконныя мерапрыемствы" з удзелам непаўналетніх, на якіх "ушаноўвалі антысавецкіх дзеячаў", што, паводле версіі следства, "пераследвала мэту апраўдання генацыду беларускага народа".

У канцы траўня 2021 года Ірэну вызвалілі і дэпартавалі ў Польшчу.

Ганна Віктараўна Панішава
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 74 дня
Дзень народзінаў 15.11.1964
Я даслаў!
< 10
Дэпартацыя
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
Даслаць інфармацыю

Ганна, дырэктар ТАА "Польская школа" ў Брэсце, была затрымана ў сакавіку 2021 года пасля вяртання ў Беларусь у рамках крымінальнай справы аб "гераізацыі ваенных злачынцаў". Падставай для разбіральніцтва стала "незаконнае масавае мерапрыемства" ў памяць аб "праклятых салдатах", якое прайшло 28 лютага ў памяшканні, якое арандуе Брэсцкі форум польскіх лакальных ініцыятыў і "Польская школа".

У канцы траўня 2021 года Ганну вызвалілі і дэпартавалі ў Польшчу.

Фільтр
Родны горад/населены пункт
СІЗА/ІЧУ/Турмы
Мінск і Мінская вобласцть
Брэст і Брэсцкая вобласць
Віцебск і Віцебская вобласць
Гомель і Гомельская вобласць
Гродна і Гродзенская вобласць
Магілёў і Магілёўская вобласць
У Расіі
Статус
Аб'яднанні
Катэгорыі спраў
Справа «Саюза палякаў»
Артыкулы
Пол
Асуджаныя
Ёсць дзеці
Праблемы са здароўем
Адсутнічаюць дадзеныя
У спісе ПЦ Вясна
Турэмны рэжым
Дадатковыя фільтры
Абнаўленні Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/10