Алена Пятроўна Гнаук
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Пенсіянеры
Алена з 2020 года падвяргалася сістэматычнаму пераследу па палітычных матывах: яе затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, а таксама аштрафавалі ўвогуле на 173 базавыя велічыні. У яе доме неаднаразова праводзіліся ператрусы.
У траўні 2021 года Алену асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды. свабоды без накіравання ва ўстанову.
У верасні таго ж года Алену паўторна асудзілі — за «абразу Лукашэнкі». Па сукупнасці прысудаў тэрмін склаў тры гады «хатняй хіміі».
У студзені 2022 году яе затрымалі за «парушэньне адбываньня пакараньня» і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
У красавіку 2023 года Алену зноў асудзілі па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі» Гэты артыкул часта ўжываюць да зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
Вядома, што да Алены ўвесь час ужываецца фізічны і псіхалагічны ціск. Яе рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў, а таксама скарацілі атаварку з трох базавых велічынь да адной.
У лютым 2025 года ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што Алену зноў змясцілі ў ПКТ: «Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яна была пераведзена ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць яе зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул».
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Датычныя да рэпрэсій
