Ігар Анатольевіч Жытко
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 12 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 5 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 1587 рублёў штрафаў, не менш як 6.5 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.
17 чэрвеня 2022 года, вынес прысуд 65-гадовай палітвязні актывістцы Алене Гнаук — тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў, за «паклёп» на Лукашэнку і «дыскрэдытацыю» Рэспублікі Беларусь.
15 верасня 2020 года, не задаволіў хадайніцтва 242 жыхароў Пружан. Актывісты дамагаліся водгуку Аляксандра Ляўчука, дэпутата ў Палаце прадстаўнікоў.
Асудзіў Людмілу Царану за каментар у інтэрнэце па артыкуле 188 КК РБ - «Паклёп» і вынес ёй пакаранне ў выглядзе 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і пастанавіў выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу міліцыянту ў памеры 1000 рублёў.
Прызнаў вінаватым Юрыя Зялевіча па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса і агучыў прысуд мужчыну: 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Спіс рэпрэсаваных
Вядома, што Васіль знаходзіўся пад вартай з 19 да 21 снежня 2023 года. Яго прызналі вінаватым у тым, што 18 лістапада 2023 года ён нібыта выказаў абразлівае выказванне на адрас Лукашэнкі, знаходзячыся ў Пружанскай раённай бальніцы. Туды ён патрапіў пасля таго, як інспектар ДПС затрымаў яго ў нецвярозым стане, калі ён ехаў на ровары. Да суда Васіль знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
Першапачаткова ў дачыненні да Людмілы была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "абраза прадстаўнікоў улады", аднак пасля яна была перакваліфікаваная на "паклёп". Нагодай стаў рэпост.
У снежні 2020 года Людміла ўбачыла ў тэлеграм-канале "Чорная кніга Беларусі" запіс пра мясцовага ўчастковага Сяргея Уродніча і рэпаснула яе ў чат "Пружаны/Пружана" з подпісам: "Красаўчык наш".
На судзе яна заявіла: "Ваш прэзыдэнт называе вас “красаўцы”, я яго таксама назвала, як ваш прэзыдэнт называе. Чым я яго абразіла?" Віну яна не прызнала і адмовілася даваць паказанні.
У траўні 2022 года Людмілу прызналі вінаватай і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама абавязалі выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды "пацярпеламу".
У 2023 годзе скончыўся тэрмін "хатняй хіміі".
Пасля адбыцця пакарання ціск на Людмілу не спыніўся, і яна была вымушаная з'ехаць з Беларусі.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Аляксандр быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У студзені 2022 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла ў жніўні 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову на пазбаўленне волі ў калоніі.
Алег быў затрыманы ў чэрвені 2021 года і пазней асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Пенсіянеры
Алена з 2020 года падвяргалася сістэматычнаму пераследу па палітычных матывах: яе затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, а таксама аштрафавалі ўвогуле на 173 базавыя велічыні. У яе доме неаднаразова праводзіліся ператрусы.
У маі 2021 года Алену асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Па версіі абвінавачання, акцыя парушыла працу транспарту. Яе прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову.
У верасні таго ж года Алену паўторна асудзілі - за «абразу Лукашэнку». Па сукупнасці прысудаў тэрмін склаў тры гады "хатняй хіміі".
У студзені 2022 года яе затрымалі за "парушэнне адбывання пакарання" і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак яна так і не выйшла на волю — яе перавялі ў СІЗА ў межах новай крымінальнай справы, узбуджанай за паклёп на Лукашэнку і дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь. Ужо ў чэрвені яе прыгаварылі да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
У красавіку 2023 года Алену зноў асудзілі па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Гэты артыкул часта ўжываюць да зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
Вядома, што да Алены ўвесь час ужываецца фізічны і псіхалагічны ціск. Яе рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў, а таксама скарацілі атаварку з трох базавых велічынь да адной.
У лютым 2025 года ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што Алену зноў змясцілі ў ПКТ : «Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яна была пераведзена ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць яе зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул».
13.12.2025 года была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезена ва Украіну.