Уладзіслаў Аляксандравіч Мельнікаў
Былы аператыўны работнік Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці ў папраўчай калоніі № 24. Датычны да палітычна матываваных рэпрэсій палітвязняў у ПК № 24 і з'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. З верасня 2022 года атрымаў павышэнне ў Дэпартаменце выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь у горадзе Гомелі, дзе працягвае рэпрэсіі.
Былы аператыўны работнік Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці ў папраўчай калоніі № 24. Датычны да палітычна матываваных рэпрэсій палітвязняў у ПК № 24 і з'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. З верасня 2022 года атрымаў павышэнне ў Дэпартаменце выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь у горадзе Гомелі, дзе працягвае рэпрэсіі.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Пенсіянеры
Алена з 2020 года падвяргалася сістэматычнаму пераследу па палітычных матывах: яе затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, а таксама аштрафавалі ўвогуле на 173 базавыя велічыні. У яе доме неаднаразова праводзіліся ператрусы.
У траўні 2021 года Алену асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды. свабоды без накіравання ва ўстанову.
У верасні таго ж года Алену паўторна асудзілі — за «абразу Лукашэнкі». Па сукупнасці прысудаў тэрмін склаў тры гады «хатняй хіміі».
У студзені 2022 году яе затрымалі за «парушэньне адбываньня пакараньня» і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
У красавіку 2023 года Алену зноў асудзілі па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі» Гэты артыкул часта ўжываюць да зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
Вядома, што да Алены ўвесь час ужываецца фізічны і псіхалагічны ціск. Яе рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў, а таксама скарацілі атаварку з трох базавых велічынь да адной.
У лютым 2025 года ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што Алену зноў змясцілі ў ПКТ: «Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яна была пераведзена ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць яе зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул».
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
Вікторыя, адміністратар канала "Вадзіцелі 97%", была затрымана 4 лістапада 2020 года ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіку і асуджана за "заклікі да масавых беспарадкаў і блакіровак дарог у сувязі з незадаволенасцю ўладай і фальсіфікацыяй выбараў".
У 2022 і 2023 гадах суд двойчы павялічваў ёй тэрмін зняволення, абвінаваціўшы ў «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Вікторыя неаднаразова падвяргалася ціску ў калоніі і была прызнана "злоснай парушальніцай".
Як вынікае з раскладу на сайце Вярхоўнага суда, разгляд справы Вікторыі пачнуць 28 кастрычніка 2024 г. у судзе Рэчыцкага раёна. Жанчыну трэці раз абвінавачваюць па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса.
18 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Гомельскім абласным судзе.
Па стане на канец снежня 2024 г. пераведзена ў ВК № 24.
Ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома , што Алену Гнаук і Вікторыю Кульшу змясцілі ў ПКТ: "Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яны былі пераведзены ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць іх зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул".
Таксама Паліна дадала: "У Вікторыі Кульшы ўжо, напэўна, адмовілі ныркі. Яна трымала галадоўкі проста месяцамі, яна адмаўлялася ад вады і пітва. Яна выкрывала сабе вены. Яе кідалі з гэтым у ШІЗА - яна ў ШІЗА выкрывала сабе вены. Яна ў ПКТ трымала галадоўкі".
Вікторыя павінна была выйсці на волю ў красавіку 2025 года пасля заканчэння тэрміну. Але ў пачатку красавіка яе перавялі ў гомельскі СІЗА-3 у межах чацвёртай крымінальнай справы па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі).
Ірына была асуджаная за каментар у сацыяльнай сетцы, пакінуты ў снежні 2020 года пад фатаграфіяй начальніка Пастаўскага РАУС Аляксандра Рыбакова ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, а таксама за знойдзеныя пры ператрусе патроны ад малакалібернай вінтоўкі.
Была вызвалена ў лістападзе 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У лістападзе 2023 года стала вядома, што былой палітвязні працягнулі прэвентыўны нагляд на два гады. Акрамя таго, над Ірынай адбыўся суд за рэпосты матэрыялаў з крыніц, прызнаных "экстрэмісцкімі".
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Палітыкі
- Выкладчыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Грамадскую актывістку затрымалі 3 студзеня 2021 года ў яе дома пасля таго, як сілавікі выламалі дзверы, правялі ператрус і канфіскавалі частку рэчаў. Паліну асудзілі за "пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" і "абразу прадстаўніка ўлады". Яна адмовілася даваць паказанні як на следстве, так і ў судзе.
У красавіку 2022 года тэрмін Паліны быў павялічаны паводле абвінавачання ў «непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі», а ў кастрычніку 2023 года яе зноў асудзілі па гэтым жа артыкуле. Паліна - першая палітвязня жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле. Гэты артыкул прымяняецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, часта за меркаваныя парушэнні.
Палітвязень сістэматычна падвяргаюць псіхалагічнаму ціску і фізічнаму гвалту; яе неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, карцэр і ПКТ.
Рада БНР узнагародзіла Паліну Шарэнда-Панасюк ордэнам Пагоні.
У сакавіку 2024 года ў прапагандысцкім сюжэце пра Паліну выпадкова паказалі жоўтую бірку з указаннем даты заканчэння зняволення - 21 траўня. Аднак у гэты дзень яе не выпусцілі, і ёй трэці раз прад'явілі абвінавачанне ў «непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі», паводле якога яе зноў асудзілі ў кастрычніку 2024 года.
Выйшла на волю 1 лютага 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання (4 тэрміны запар).
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Алена была затрыманая ў межах крымінальнай справы, узбуджанай з-за пратэстаў і сутыкненняў паміж жыхарамі Пінска і сілавікамі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Яе асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Пацярпелымі па справе выступілі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў, якія, акрамя пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, запатрабавалі ад абвінавачаных каля 530 тысяч рублёў кампенсацыі.
Вядома, што да Алены ўжываюць фізічны і псіхалагічны гвалт, яе пазбавілі ўсіх перадач і сустрэч з блізкімі. Яна рэгулярна атрымлівае дысцыплінарныя пакаранні і знаходзіцца ў прыгнечаным псіхалагічным стане. Яе таксама пазбавілі бацькоўскіх правоў.
12 лютага 2025 г. з дапамогай Дзяржаўнага дэпартамента ЗША былі вызваленыя Алена Маўшук , журналіст Андрэй Кузнечык і грамадзянін ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца. Яны былі памілаваны Лукашэнкам. Умовай вызвалення Алены быў выезд з Беларусі. Яе напярэдадні вызвалення перавялі з калоніі № 24 у СІЗА КДБ, адкуль на наступны дзень з маскай на вачах вывезлі да мяжы з Літвой.
Падрабязнасці вызвалення CNN раскрыў Крыс Сміт, намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па Еўропе.
"Гэта была спецыяльная аперацыя: мы перасеклі беларускую мяжу, сустрэліся ў Мінску з прадстаўнікамі ўладаў, якія перадалі нам трох затрыманых. Мы забралі іх і вывезлі праз Літву".
Паводле слоў Сміта, гэта быў "аднабаковы жэст" з боку беларускіх улад, якія імкнуцца палепшыць адносіны з ЗША.
"Лукашэнка не атрымаў нічога ўзамен", - адзначыў ён.
