Пасля пачатку вайны ва Ўкраіне мужчына на некаторы час з'ехаў у Грузію. Але, па ўсім відаць, пазней вярнуўся ў Беларусь, піша выданне.
Калі і пры якіх абставінах ён быў затрыманы , а таксама падрабязнасці абвінавачанняў пакуль не раскрываюцца.
Сіленка скончыў БНТУ ў 2012 годзе, дзе атрымаў прафесію архітэктара. Ён таксама вядомы як бубнач і ўдзельнік музычных праектаў, такіх як ОХ. РА, БУЛЬВАР, Mnsr. Gustav і іншых.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Аляксей Сіленка.
Вырак суда 27.11.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Затрыманне Андрэя праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і САХРу. З кастрычніка 2020 па лістапад 2023 года, паводле версіі абвінавачання, ён адміністраваў адкрытую групу ў «Аднакласніках», дзе публікаваў матэрыялы з крытыкай Лукашэнкі і публікацыю, у якой адмаўляў масавае знішчэнне мірных жыхароў вёскі Хатынь 22 сакавіка 1943 года паліцыі і асаблівага батальёна СС А. Дзірлевангера.
У кастрычніку 2024 года Андрэй атрымаў першы ў Беларусі прысуд за «адмаўленне генацыду беларускага народа» — тры гады калоніі агульнага рэжыму, таксама яго прызналі вінаватым у «абразе» Лукашэнкі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезены ва Украіну.
Таццяна была асуджана ў лістападзе 2024 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім" і "абраза прадстаўніка ўлады", і прыгаворана да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезена ва Украіну.
Вырак суда 21.11.2024
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 24.01.2025
прысуд пакінуты без змены.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.