Андрэй быў затрыманы разам з жонкай у кастрычніку 2024 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле за «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У сярэдзіне 2025 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі. Падрабязнасці справы невядомыя.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 08.07.2025
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле паведамлення суда , сутнасць абвінавачання супраць усіх заключалася ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў" . Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.
Гэта ўжо 14-я група людзей, якіх асудзілі паводле артыкула 342 КК за пратэсты таго дня ў Брэсце.
Зміцер быў затрыманы і асуджаны восенню 2024 года па артыкулах «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі» і прысуджаны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 11.11.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Наканісі Масатосі з'яўляецца грамадзянінам Японіі. Чацвёртага верасня 2024 г. стала вядома, што ёнзатрыманы ў Беларусі. Яго затрымалі яшчэ ў ліпені 2024 года, але падрабязнасці яго пераследу расказалі толькі зараз у сюжэце БТ. Наканісі ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ па абвінавачанні ў "агентурнай дзейнасці" (арт. 358-1 КК). Грамадзяніну Японіі ў Беларусі пагражае да сямі гадоў калоніі.
Адразу пасля выхаду сюжэту на БТ Токіа заявіла пратэст у МЗС Беларусі. Генеральны сакратар Кабінета міністраў Японіі Есімаса Хаясі заявіў, што змест праграмы парушае правы чалавека.
13.12.2025 годабыў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келлага, і вывезены ў Літву.
Вырак суда 10.03.2025
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Уладзіслаў, HR IT-кампаніі PandaDoc, быў затрыманы 2 верасня 2020 г. у офісе кампаніі супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў па абвінавачванні ў махлярстве.
Пасля падзей жніўня 2020 года заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада запусціў ініцыятыву Protect Belarus для падтрымкі звольненых супрацоўнікаў сілавых структур, якія адмовіліся выконваць незаконныя загады. Ініцыятыва атрымала больш за 500 заявак і прыцягнула грамадскую ўвагу.
Быў вызвалены ў кастрычніку 2020 года пад падпіску аб нявыездзе.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.