Людміла Эдвардаўна Міхневіч
Суддзі

Людміла Эдвардаўна Міхневіч

Колькасць рэпрэсаваных:
5
Адміністрацыйных спраў:
8
Дзень нараджэння:
18 траўня 1981

Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Міхневіч Людміла Эдвардаўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 1647 рублёў і адміністрацыйнага арышту на агульны тэрмін не менш за 10 сутак. 25 жніўня 2021 года прызнала вінаватым Андрэя Пятроўскага паводле часткі 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэкса і прызначыла яму ў выглядзе пакарання паўтара года пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён паказаў 11-класнікам на ўроку грамадазнаўства відэаролік "Канстытуцыя пайшла ў прастытуцыю!" з лагатыпам, які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. 18 лютага 2021 года прызнала вінаватымі Руслана Валюка і Інэсу Маркаву па частцы 2 артыкула 188 Крымінальнага кодэкса за расклейку ўлётак з інфармацыяй аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Міхневіч прызначыла ў выглядзе пакарання Руслану Валюку два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, а Інэсе Маркавай - два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 5

На старонцы: