Паводле абвінавачання, Ягор Багдзевіч з дапамогай спецыяльнага дадатку падрыхтаваў 10 ролікаў з урыўкамі з фільмаў і музычных кліпаў працягласцю да 10 секунд, у якіх твар кінагероя або спявачкі мяняў на твар Лукашэнку.
У канцы жніўня і ў пачатку верасня 2020 года абвінавачаны размясціў ролікі ў гарадской групе ў тэлеграме.
Спачатку Ягор быў асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Затым прысуд быў зменены на 2 гады.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.