Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Міхневіч Людміла Эдвардаўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 1647 рублёў і адміністрацыйнага арышту на агульны тэрмін не менш за 10 сутак.
25 жніўня 2021 года прызнала вінаватым Андрэя Пятроўскага паводле часткі 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэкса і прызначыла яму ў выглядзе пакарання паўтара года пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён паказаў 11-класнікам на ўроку грамадазнаўства відэаролік "Канстытуцыя пайшла ў прастытуцыю!" з лагатыпам, які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.
18 лютага 2021 года прызнала вінаватымі Руслана Валюка і Інэсу Маркаву па частцы 2 артыкула 188 Крымінальнага кодэкса за расклейку ўлётак з інфармацыяй аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Міхневіч прызначыла ў выглядзе пакарання Руслану Валюку два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, а Інэсе Маркавай - два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Інэса была асуджаная па абвінавачанні ў распаўсюджванні ўлётак у горадзе шляхам іх расклейвання, у якіх утрымліваліся «заведама ілжывыя» звесткі, якія абгаварылі супрацоўнікаў міліцыі.
Руслан быў асуджаны па абвінавачанні ў распаўсюджванні ўлётак у горадзе шляхам іх расклейвання, у якіх утрымліваліся "заведама ілжывыя" звесткі, якія абгаварылі супрацоўнікаў міліцыі.
Ён быў вызвалены ў траўні 2023 года па амністыі — за тры тыдні да заканчэння тэрміну пакарання.
Вырак суда 18.02.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.