
Зміцер Леанідавіч Кучук
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Алена Мікалаеўна Шылько асабіста прымае непасрэдны ўдзел у палітычна матываваных рэпрэсіях у Рэспубліцы Беларусь, следствам якіх з'яўляецца, у тым ліку, і смерць людзей, якія пераследуюцца дзейным рэжымам. Шылько выносіць абвінаваўчыя прыгаворы па палітычных справах як мінімум з 2006 года. Разглядае скаргі на неправамерныя рашэнні сваіх калег, пакідаючы іх у сіле. Праводзіць зачыненыя слуханні. Вынесла прысуд 5 гадоў пазбаўлення волі Алесю Пушкіну па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: па ч. 3 ст. 130 (наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб) і арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Дадзеная справа мае цалкам палітычна матываваны падтэкст, бо Алесь быў супернікам рэжыму Лукашэнкі і наўпрост выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю. 11 ліпеня 2023 года, Алесь памёр у рэанімацыі пры неўстаноўленых абставінах. Прымаючы да ўвагі той факт, што Алесь быў незаконна асуджаны і пасля памёр падчас адбыцця тэрміну зняволення, ёсць падставы сцвярджаць, што дадзеная супрацоўніца мае наўпроставае дачыненне да дадзенай смерці. У 2011 годзе Шылько вынесла прысуд актывістам «Маладога фронту» Дашкевічу і Лобаву. Маладыя людзі былі затрыманыя ў Менску 18 снежня 2010 года. Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманне Дашкевіча і Лобава прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні выбараў. Дашкевіч быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Лобаў — да чатырох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вынесла прыгавор Дзмітрыю Дароніну, Сяргею Казакову, Уладзіміру Лобану, Віталю Мацукевічу, Яўгену Сакрэту і Алегу Федаркевічу, якія абвінавачваліся па частцы 2 артыкула 293 «Удзел у масавых беспарадках». Шылько прысудзіла ўсім пакараннем у выглядзе 3-3,5 гадоў пазбаўлення волі. Алена Шылько асудзіла палітвязня студэнта Арцёма Баярскага па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса - Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх і артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса - Стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім. Маладога чалавека пры затрыманні моцна збілі. Таксама ў тэлеграм-канале Азаронка з'явілася відэа, на якім Арцём прызнаецца ў адміністраванні пабліка, прызнанага экстрэмісцкім. Каб прымусіць яго сказаць гэта на відэа, хлопца білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах. Гэта падчас допыту Арцём паведаміў адвакату. Шылько прысудзіла яму ў выглядзе пакарання пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысудзіла палітвязню Мію Міткевіч за каментары аб сітуацыі ў краіне да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Асудзіла палітвязня Івана Чараваку і вынесла ў дачыненні да яго прысуд з пакараннем у выглядзе 4 гадоў калоніі. Такім чынам, Алена Мікалаеўна Шылько нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закона, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, следствам якіх з'яўляецца ў тым ліку і смерць людзей, якія пераследуюцца рэжымам. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Шылько спрыяюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Знойдзена: 53
Знойдзена: 53

Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.










