На "пакаяным відэа" затрыманы кажа , што вучыцца на першым курсе БДПУ і нібыта" адміністраваў нацыяналістычны чат беларусаў і ўкраінцаў», дзе публікавалася жорсткасць у дачыненні да расейскіх вайскоўцаў.
Таксама хлопец "прызнаецца "ў распаўсюджванні"нацысцкіх і экстрэмісцкіх матэрыялаў".
08.09.2023 асуджаны па артыкуле 19/11. за рэпост з тэлеграм канала NEXTA. 11.09.2023 асуджаны паводле артыкула 19.11. за рэпост з тэлеграм канала Беларусь галаўнога мозга. 19.09.2023 асуджаны па артыкуле 19.11. ч.2. на 10 сутак за паўторны рэпост з тэлеграм канала "Беларусь галаўнога мозга" . 29.09.2023 асуджаны на 14 сутак паводле артыкула 19.11. ч.2 за рэпост з тэлеграм-канала "Беларусь галаўнога мозгу".
15.10.2023 прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле 368 ч.1 КК РБ



