Васіль Сцяпанавіч Аўрусевіч
Суддзі

Васіль Сцяпанавіч Аўрусевіч

Колькасць рэпрэсаваных:
13
Адміністрацыйных спраў:
6

Выносіў карныя прысуды ў палітычна матываваных справах. Напрыклад, Аўрусевіч прызнаў Аляксандра Шалюціна вінаватым па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), прызначыў пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Акрамя таго, суддзя пастанавіў заплаціць 1500 рублёў маральнай кампенсацыі ганцавіцкаму міліцыянеру і выключыць у даход дзяржавы ноўтбук абвінавачанага як сродак учынення злачынства. Аляксандр проста пакінуў абразлівы каментар у чэрвені 2020 года пад пастом з фатаграфіяй супрацоўніка ганцавіцкага ДАІ Ігара Вольніча, які каленам прыціскаў галаву пратэстанта. 27 жніўня гэтага года жыхар Косава Б. зняў чатыры сцягі з крам і ўстаноў. Тры склаў за будынкам пошты, адзін аднёс да помніка. Аўрусевіч прыгаварыў яго да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па артыкуле 370 КК за здзек з дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 13

На старонцы: