Былога супрацоўніка міліцыі Аляксандра Сазонава і Яўгена Васілеўскага затрымалі амаль год таму - 27 лютага 2022 года ў Мінску, а 1 сакавіка абодвух пакаралі адміністрацыйным арыштам па артыкуле 24.23 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Суд Першамайскага раёна Менска за ўдзел у акцыі пратэсту супраць расейскага ўварвання ва Украіну прысудзіў Сазонаву 13 сутак арышту, а Васілеўскаму - 15 сутак.
Сутнасць абвінавачання пакуль невядомая. Верагодна, размова ідзе аб перадачы персанальных звестак сілавікоў у пратэстныя чаты.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 9 верасня 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



