Максіма абвінавацілі ў тым, што ён у сацсетцы «Аднакласнікі» пакінуў абразлівы каментар у групе «Тэлеканал "Белсат"» пад навіной аб прысудзе маці-адзіночцы. У навіны гаварылася, што адзінокая маці нібыта абразіла міліцыянта Куцко «абразлівым сімвалам» і атрымала 2 гады «хатняй хіміі». Каментар самога Максіма таксама тычыўся Куцко, а навіна суправаджалася фатаграфіяй «супрацоўнікаў міліцыі ў форменным абмундзіраванні».
Міліцыянт запатрабаваў кампенсацыю за «маральную шкоду», суд задаволіў пазоў, а тэлефон Максіма канфіскавалі ў даход дзяржавы як «сродак здзяйснення злачынства».


