Першы суд над Вольгай, рамесніцай, адбыўся ў жніўні 2021 года. Справа была ўзбуджаная за каментар у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пад публікацыяй капітана міліцыі Руслана Куцко: «знаёмая морда» з трыма эмодзі какашкі. Суд прыгаварыў яе да абмежавання волі і выплаты кампенсацыі.
9 лютага 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады» за каментар «абаср*ўся і зняславіўся» пад фатаграфіямі таго ж капітана і зноў прысудзілі да абмежавання волі, буйнога штрафу і кампенсацыі.
У 2023 годзе адбылося два судовыя пасяджэнні па пытанні замены штрафу на грамадскія працы; вынікі гэтых паседжанняў невядомыя.
Вядома, што палітычны пераслед і ціск на Вольгу працягваюцца: з сакавіка 2024 года па вясну 2025 года прайшло мінімум тры судовыя паседжанні па адміністрацыйным артыкуле за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».








