Святлана Анатольеўна Кузьмічонак
Суддзі

Святлана Анатольеўна Кузьмічонак

Колькасць рэпрэсаваных:
7
Адміністрацыйных спраў:
9
Дзень нараджэння:
7 ліпеня 1986

Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 5 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 11 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 721 рублёў штрафаў, не менш як 4 гады пазбаўлення або абмежавання волі. Вынесла прысуд аршанцу Антону Баброву – 2 гады пазбаўлення волі. Ён абвінавачваўся ў абразе прэзідэнта па ч. 1 ст. 368 Крымінальнага кодэкса. Па матэрыялах абвінавачання, Баброў у адным з тэлеграм-каналаў двойчы пакінуў абразлівыя каментары на адрас прэзідэнта Беларусі, якія лінгвістычная экспертыза палічыла ненарматыўнай формай моўнага выказвання. Асудзіла Арцёма Юр'евіча Ляшнеўскага - машыніста з Оршы, які абвінавачваўся па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што ў адной з сацсетак пакінуў абразлівы каментар на адрас гродзенскага супрацоўніка ДАІ Вайцяшонка. 2 лютага 2022 г. прызначыла Арцёму ў якасці пакарання два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу "хімія з накіраваннем". Калегі падсуднага даслалі ў суд хадайніцтва, у якім прасілі пакараць Арцёма Ляшнеўскага не "хіміяй з накіраваннем", а "хатняй хіміяй", паколькі не хапае кваліфікаваных машыністаў і працоўны калектыў даручаецца за яго. Адхіліла дадзенае хадайніцтва.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 7

На старонцы: