Па паведамленні пракуратуры , Арцём у чэрвені гэтага года вырашыў пакласці грошы праз інфакіёск, але яму не ўдалося ажыццявіць запланаваную аперацыю. Таму ён, вярнуўшыся дадому, патэлефанаваў супрацоўніку кантакт-цэнтра ААТ «ААБ Беларусбанк» і падчас размовы негатыўна выказаўся ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Органы следства і пракуратуры кваліфікавалі гэта як "публічную абразу", бо "былі нанесены ў прысутнасці старонняй асобы - супрацоўніка кантакт-цэнтра ААТ "ААБ Беларусбанк", якая ў далейшым давяла дадзеную інфармацыю да іншых асоб (кіраўніцтва)". Па сутнасці, супрацоўніца банка сама і "абнарод".
Таксама следства вырашыла, што выказванні Арцёма з'яўляюцца "зневажальнымі, якія падрываюць аўтарытэт Кіраўніка дзяржавы, яго асабістыя і прафесійныя якасці, а таксама аўтарытэт дзяржаўнай улады ў цэлым".
Па падліках павінен быў выйсці на волю 25 лістапада 2025 г.


