Мікіта, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць анархістаў з Брэсцкай вобласці. Ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", і за "ўдзел у злачыннай арганізацыі". Вядома, што ў аснову абвінавачання лёг эпізод, звязаны з «Маршам недармаедаў», які адбыўся 5 сакавіка 2017 года.
Мікіта павінен быў вызваліцца ў пачатку сакавіка 2026 года пасля заканчэння 6-гадовага тэрміну зняволення. Аднак у студзені адбыўся новы суд над ім па артыкуле 411 КК - "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі", у выніку якога яму дадалі яшчэ адзін год да тэрміну. Да гэтага анархіст правёў як мінімум 4 месяцы ў памяшканні камернага тыпу шклоўскай калоніі №17.
























