Былыя палітзняволеныяГвалтоўнае перамяшчэнне

Аляксандр Аляксандравіч Казлянка

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў2Дадаць ліст у банк

Аляксандр, актывіст анархісцкага руху і сябра «Свабоднага прафсаюза», быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць анархістаў з Брэсцкай вобласці. Ён быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і за «ўдзел у злачыннай арганізацыі». Вядома, што ў аснову абвінавачання лёг эпізод з перакрыццем дарог у Брэсце ў 2018 годзе, калі праходзіў пратэст супраць будаўніцтва завода АКБ.

Увосень 2025 года адбылося чарговае судовае паседжанне па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», у рамках якога Аляксандра зноў прыгаварылі да пазбаўлення волі. Агульны тэрмін зняволення склаў сем з паловай гадоў.

19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.

Прысуды

Вырак суда 06.09.2022
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Вырак суда дата невядомая
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Прычасныя да рэпрэсій

Раман Іванавіч Бізюк
Раман Іванавіч Бізюк
Дзярж. абвінаваўцы25 сакавіка 1986
Месца:
Мінскі гарадскі суд
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
06.09.2022
Падрабязней
Сяргей Фёдаравіч Хрыпач
Сяргей Фёдаравіч Хрыпач
Суддзі16 красавіка 1966
Месца:
Мінскі гарадскі суд
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
06.09.2022
Падрабязней
Аляксандр Валер'евіч Рыбакоў
Аляксандр Валер'евіч Рыбакоў
Суддзі19 красавіка 1974
Месца:
Вярхоўны суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
28.02.2023
Падрабязней
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Наглядчыкі20 красавіка 1978
Месца:
СІЗА-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Руслан Хікметовіч Машадзіеў
Руслан Хікметовіч Машадзіеў
Наглядчыкі26 верасня 1981
Месца:
ПК-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней

Фігуранты справы

Артыкулы

Аляксандр Аляксандравіч Казлянка
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
«Рэвалюцыйнае Дзеянне»
Родны горад:
Брэст
Дзень нараджэння:
15.10.1983
Знаходзіўся ў:
ПК-9, 213410, г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Артыкулы:
Аб'яднанні:
АктывістыАнархісты
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2021
  2. 02.03.2021

    Перавод

    СІЗА-1 — У зняволенні

  3. 2022
  4. 06.09.2022

    Вырак суда 06.09.2022

    6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу, Мінскі гарадскі суд

  5. 2023
  6. 28.02.2023

    Апеляцыя 28.02.2023

    прысуд пакінуты без змены, Вярхоўны суд

  7. 11.03.2023

    Перавод

    ПК-1 — У зняволенні

  8. 2025
  9. ~15.10.2025

    Вырак суда дата невядомая

    1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму