Палітзняволеныя

Аляксей Ігаравіч Камароўскі

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў6Дадаць ліст у банк
Адправіць ліст

10 жніўня 2020 года падчас акцый пратэсту Аляксей ехаў у сваім аўтамабілі па Менску ў раёне "Белай Вежы". На скрыжаванні мужчына ўбачыў амапаўцаў, якія, шукаючы пратэстоўцаў, пачалі брутальна затрымліваць кіроўцаў аўтамабіляў: страляць і біць у машынах шкла. Аляксей, не чакаючы свайго затрымання, паехаў наперад, дзе якраз праязджалі супрацоўнікі ДАІ. Не заўважыўшы службовую машыну, Аляксей перабудаваўся ў яе рад. На момант манеўру машына ДАІ ўжо спынілася, і мужчына паехаў далей па сваіх справах. У гэтым дзеянні суд убачыў умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органа ўнутраных спраў (арт. 365 КК).

У той жа час і ў тым жа месцы нібыта знаходзіўся супрацоўнік ДАІ Масэнза, які ў канцы снежня 2022 года даў паказанні, нібыта Аляксей хацеў тады яго збіць. За гэта мужчыну паставілі ў віну ст. 364 КК і ўзялі пад варту.

У Аляксея трое дзяцей, адна з іх непаўналетняя дачка 5-ці гадоў.

Прысуды

Вырак суда 17.02.2023
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, 3000 рублёў кампенсацыі.
Апеляцыя 02.05.2023
невядома.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.

Прычасныя да рэпрэсій

Алена Генадзеўна Жуковіч
Алена Генадзеўна Жуковіч
Суддзі22 ліпеня 1980
Месца:
суд Савецкага раёна г. Мінска
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
17.02.2023
Падрабязней
Анжэла Яўгенаўна Касцюкевіч
Анжэла Яўгенаўна Касцюкевіч
Суддзі15 жніўня 1986
Месца:
Мінскі гарадскі суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
02.05.2023
Падрабязней
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Наглядчыкі20 красавіка 1978
Месца:
СІЗА-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней

Хто яшчэ знаходзіцца ў ПК-20

Аляксей Ігаравіч Камароўскі
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Пратэсты 2020 Менск
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
19.03.1984
Колькасць дзяцей:
3
Адрас для лістоў:
ПК-20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, д.70
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Бацькі непаўнагадовых

Храналогія

  1. 2022
  2. ~23.12.2022

    Перавод

    СІЗА-1 — У зняволенні

  3. 2023
  4. 17.02.2023

    Вырак суда 17.02.2023

    4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, 3000 рублёў кампенсацыі, суд Савецкага раёна г. Мінска

  5. 02.05.2023

    Апеляцыя 02.05.2023

    невядома, Мінскі гарадскі суд

  6. ~03.11.2023

    Перавод

    ПК-20 — У зняволенні