Дзяцінства Марата прайшло ў Клецку. Пасля школы вучыўся ў Львоўскім вышэйшым ваенна-палітычным вучылішчы.
Доўгі час ён жыў на дзве краіны - у Беларусі і Латвіі. У апошні час, мяркуючы па сацсетках , базаваўся ў Латвіі.
Бушэнка быў заснавальнікам і кіраўніком шэрагу гандлёвых кампаній у розных краінах. Сярод іх - польская Goods Express Trading, нямецкая wwi UG, чэшскія MAG TRIO і Interclouds, а таксама расійскае ТАА "Рэкордыс Фаварыт" і мінскае ТАА "Камфорт Актыў". У мінулым ён таксама вёў бізнэс у Эстоніі і Малдове.
У Марата сур'ёзныя праблемы са здароўем: цукровы дыябет 2-га тыпу, дыябетычная полінейрапатыя ніжніх канечнасцяў і артэрыяльная гіпертэнзія. Вядома, што лекар рэкамендаваў яму спальнае месца на першым ярусе.
У верасні 2026 года Марат знаходзіўся на лячэнні ў эндакрыналагічным аддзяленні ў магілёўскай бальніцы. Там у палітвязня зафіксавалі рэтынапатыю і рэтынальныя судзінкавыя змены. Пры гэтым у ВУАТ Марат не можа атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу ў поўным аб'ёме, што можа пагражаць яго жыццю.



