Віктар быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", пасля таго як беларускія сілавікі атрымалі доступ да перапісак бота маніторынгавага праекта "Беларускі Гаюн", куды людзі адпраўлялі інфармацыю аб перамяшчэннях расійскіх войскаў.
У ліпені 2025 года Віктара прызналі вінаватым і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.








