Грамадзянін РФ, 16 гадоў жыве ў Менску.
Па дадзеных праўладных каналаў, затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту і падпале машыны (дакладная інфармацыя па абвінавачанні невядомая).
Стала вядома, што Максіма 12.05.2023 г. судзілі па ч. 2 арт. 411 КК. Прысуд невядомы.
У ВК-9 Максім правёў некалькі месяцаў . Дапамогі са свабоды ў яго не было, а заробак забіралі ў пакрыццё ўрону, але яму па магчымасці дапамагалі іншыя палітвязні. Улетку 2023 г. Максіма перавялі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Па стане на вясну 2024 г. Максім зноў быў у атрадзе, але неўзабаве яго паўторна адправілі ў ПКТ.
10 верасня 2024 г. у судзе Горацкага раёна разглядалася справа аб пераводзе Максіма на турэмны рэжым. Працэс вяла суддзя Алена Шляхціцава . Яна прысудзіла Максіму тры гады турэмнага рэжыму .

























