Актывіст анархічнага руху быў затрыманы ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года пры пераходзе мяжы Беларусі разам з партызанскай групай "Чорны Сцяг". Яго абвінавацілі ў падпалах аўтамабіляў службоўцаў, а таксама аддзялення ДАІ і дзяржаўнага камітэта судовай экспертызы.
У красавіку 2024 года Зміцер быў паўторна асуджаны за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Па дадзеным артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні. У выніку да ягонага 19-гадовага тэрміну дадалі яшчэ 9 месяцаў зняволення.


































