У канцы красавіка былі затрыманыя мясцовыя грамадскія актывісты: сябра БХД Алесь Масюк, сябры Партыі БНФ Павел Севасцьян і Віктар Марчык. Затрыманне слонімцаў адбылося ў рамках групавай крымінальнай справы, якая тычыцца дзейнасці беларускага Савета культуры. Затрыманні па гэтай справе адбыліся і ў іншых гарадах Беларусі. Вядома , што слонімскія актывісты бралі ўдзел у некаторых культурных сустрэчах, што зараз у сумна вядомых рэаліях разбуранага прававога поля расцэньваюць у Беларусі як удзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання.
Алесь Масюк, Павал Севасцян і Віктар Марчык шматразова пераследаваліся ўладамі і ў мінулыя гады. Супраць іх неаднаразова вялі адміністратыўныя справы, а таксама пачыналіся крымінальныя, рабіліся разнастайныя правакацыі.






















