Затрыманы за падпал 28 лютага 2022 года на станцыі "Жэрдзь-Астанковічы" рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі (СЦБ), у выніку чаго святлафоры і стрелочные пераклады на гэтым участку былі прыведзены ў непрацоўны стан.
Перагон знаходзіцца на лініі Жлобін-Калінкавічы, якая затым працягваецца на Оўруч (Жытомірская вобласць Украіны).
25 сакавіка 2024 г. у Горках Дзяніса пачалі судзіць па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Наталля Фамічова. Яна дадала палітвязню яшчэ два гады зняволення .
У пачатку красавіка 2024 г. стала вядома, што Дзяніса этапавалі ў турму № 4 у Магілёве.
У Магілёўскім абласным судзе 18 чэрвеня 2024 г. адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Дзяніса.



























