Нядаўна стала вядома, што 27 красавіка дэпутаты на пасяджэнні восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання прынялі ў другім чытанні адразу некалькі законапраектаў.
Скрыншот з сацыяльных сетак Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ
Першы законапраект тычыцца змянення законаў па пытаннях дзейнасці ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў. У прыватнасці, у ім паведамляецца пра значнае пашырэнне паўнамоцтваў унутраных войскаў МУС, а менавіта прымянення ваеннаслужачымі баявой зброі.
Таксама ў двух чытаннях быў прыняты праект закона аб “змяненні крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”, у тым ліку ўнясенне ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь змяненняў, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення выключнай меры пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання за замах на здзяйсненне актаў тэрарызму.
У сітуацыі прававога калапсу, які адбыўся ў жніўні 2020 года, і паступова нарастаючага ўзроўню рэпрэсій, росту колькасці палітычных зняволеных і актаў адкрытага тэрору з боку сілавых структур Беларусі немагчыма гаварыць пра прававую неабходнасць павелічэння паўнамоцтваў супрацоўнікаў органаў МУС.
Відэа затрымання, апублікаванае на афіцыйным канале МУС 6 красавіка 2022 года
Адзінай падставай падобных дзяржаўных ініцыятыў служыць спроба пашырэння практык падаўлення і запалохвання насельніцтва краіны, у тым ліку далейшы наступ на базавыя правы чалавека, замацаваныя ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ад 10 снежня 1948 года, прынятай Генеральнай Асамблеяй ААН.
У прыватнасці, парушэнне артыкула 3 вышэйзгаданага дакумента, дзе гарантуецца права грамадзян на жыццё, свабоду і асабістую недатыкальнасць. Артыкула 5, дзе кожнаму грамадзяніну гарантуецца свабода ад катаванняў і бесчалавечнага абыходжання. Артыкула 9, які гарантуе свабоду ад адвольнага арышту або затрымання, і цэлага шэрагу іншых базавых і неад'емных правоў чалавека.
Смяротнае пакаранне само па сабе супярэчыць усё таму ж дакументу, у якім названыя НЕАД'ЕМНЫЯ правы чалавека, уласцівыя яму па праве нараджэння. Абсалютна антыгуманная па сваёй сутнасці практыка прымянення падобнага пакарання сведчыць пра поўную палітычную заангажаванасць як заканадаўчай, так і выканаўчай галін улады краіны, якія абслугоўваюць волю дыктатарскага рэжыму.
Відавочна жахлівая спроба пашырыць магчымасці прымянення падобнага пакарання ў сітуацыі поўнай залежнасці судовай сістэмы Беларусі ад дзейнай улады, адсутнасці ў грамадзян доступу да праваабарончых структур, адвакацкай дапамогі і сумленнага непрадузятага суда з'яўляецца яшчэ адным абуральным фактам парушэння правоў чалавека. Гэтая ініцыятыва падначаленых рэжыму Лукашэнкі заканадаўцаў ёсць не што іншае, як спосаб сістэматызацыі запалохвання і тэрору ў дачыненні да грамадзян Беларусі, яшчэ адзін спосаб легалізаваць расправы над непажаданымі палітычнымі і грамадзянскімі актывістамі ці проста нязгоднымі.
Вышэйзгаданы праект закона аб змяненні крымінальнага кодэкса таксама парушае вялікую колькасць артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, у прыватнасці: артыкул 3, які гарантуе права на жыццё, артыкул 7, які гарантуе права на роўнасць перад законам, артыкул 8, які гарантуе аднаўленне чалавека ў правах у выпадку іх парушэння, артыкул 10, які гарантуе галоснасць і справядлівасць судовага разбіральніцтва, артыкул 11, які гарантуе прэзумпцыю невінаватасці, пакуль віна не даказана ў рамках справядлівага і адкрытага суда, і цэлы шэраг іншых артыкулаў.
Трактоўка ж “тэрарызму” ў Рэспубліцы Беларусь на сённяшні дзень мае вельмі шырокую, фактычна спекулятыўную з прававога і юрыдычнага пункту гледжання форму, што можа паслужыць выключна больш шырокаму распаўсюджванню прымянення жахлівай формы пакарання, якая супярэчыць базавым натуральным правам грамадзян.
Таксама неабходна адзначыць, што абодва прынятыя законапраекты вераломна парушаюць Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, прыняты рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 16 снежня 1966 года. Гэты міжнародны дакумент шмат у чым тоесны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і мае шэраг заўваг і ўдакладненняў.
Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай Пакта, які на тэрыторыі нашай краіны быў ратыфікаваны ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 верасня 1973 года. Уступіў у сілу 23 сакавіка 1976 года.
Па стане на 31 мая 1996 года ў Пакце ўдзельнічалі 133 дзяржавы, у тым ліку Арменія, Азербайджан, Грузія, Беларусь, Літва, Латвія, Расія, Малдова, Эстонія і інш.
Мы, кааліцыя праваабарончых арганізацый, ініцыятыў салідарнасці і дапамогі палітычным зняволеным, незалежных актывістаў і дыяспар Беларусі па ўсім свеце, заяўляем, што абедзве гэтыя заканадаўчыя ініцыятывы з'яўляюцца рэпрэсіўнымі па сваёй сутнасці і маюць на мэце сістэматызацыю тэрору ў дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Мы заклікаем міжнародную супольнасць і ўсіх людзей добрай волі звярнуць увагу на сітуацыю прававога калапсу ў Рэспубліцы Беларусь, асудзіць падобныя практыкі, якія ўжываюцца да грамадзян краіны, і аказаць пасільную дапамогу пацярпелым ад палітычнага пераследу, а таксама ініцыятывам і арганізацыям, якія займаюцца дапамогай рэпрэсаваным людзям!
- Фонд "Краіна для жыцця"
- Littouwin LIONS CLUB
- Наш Дом
- ГР КДЖ
- Вызваленне-2020
- Хрысціянская візія
- Вольная Масюкоўшчына
- ByProsvet
- Цівалі
- Фрунзенскі рух
- ДАР
- Згуртаванне Беларусаў Люксембургу
- Гродна, закрытая супольнасць вуліц Пушкіна, Даватара, Горкага, Дзяржынскага
- Палітсавет Вольнай Серабранкі
- Кааліцыя Пратэстных Двароў
- Грамадзянская ініцыятыва беларусаў Фінляндыі
- Беларусы Замежжа
- Актыў раёна Ружачка, г. Мінск
- Згуртаванне Беларусаў Бельгіі
- Грамадзянская ініцыятыва "Маці вайскоўцаў"
- БА "БФ "ПРАВОВА ОБОРОНА" (Чарнігаў, Украіна)
- Аб'яднанне Беларусаў Салідарнасць
- Асацыяцыя Чабор
- Грамадзянская ініцыятыва Szczecin 646
