З 2020 года праваабарончая супольнасць назірае, як беларускія ўлады крок за крокам закрываюць усе крыніцы інфармацыі аб рэпрэсіях унутры краіны. Калі супаставіць факты, можна з упэўненасьцю сказаць, што гэта мэтанакіраваная палітыка рэжыму Лукашэнкі. Яе мэта - пазбавіць праваабарончыя і гуманітарныя арганізацыі магчымасці збіраць інфармацыю аб рэпрэсіях і дапамагаць пацярпелым.
Таму статыстыку аб затрыманнях і рэпрэсіях, якую публікуюць "афіцыйныя" каналы, выкарыстоўваць нельга. Дадзеныя праваабаронцаў варта ўспрымаць як мінімальную адзнаку, атрыманую ва ўмовах татальнай ізаляцыі і інфармацыйнай блакады.
Мы заклікаем дасылаць вядомую вам інфармацыю пра палітычныя рэпрэсіі і дакументаваць кожны выпадак праз даступныя кантакты праваабаронцаў .
Таймлайн ключавых падзей:
- Канец 2020. Рост колькасці судовых пасяджэнняў у закрытым рэжыме . Праваабаронцы, медыя і незалежныя назіральнікі не могуць прысутнічаць на працэсах і маніторыць іх.
- Пачатак 2021. Адвакатаў, якія абаранялі людзей у палітычных працэсах, пазбаўляюць ліцэнзій , а значыць і правы на прафесію. Чалавеку робіцца цяжка знайсці адваката, які будзе яго абараняць.
Сітуацыя на 2026 год: паводле звестак на 24 чэрвеня 2026 года, крымінальнаму пераследу падвяргаюцца 16 адвакатаў. Мінюст пазбавіў ліцэнзій за «правіну» 19 чалавек, па выніках атэстацыі і пераатэстацыі яшчэ 80. Дысцыплінарныя органы калегій выключылі 51 адваката. - Сярэдзіна 2021. Пачатак масавай ліквідацыі НДА .
- Канец 2021. 30 лістапада 2021 года набыў моц закон № 113-З. Адзінай формай працы адвакатаў сталі юрыдычныя кансультацыі, адвакацкія бюро і індывідуальная практыка скасаваны, уведзены абмежаванні права на адвакацкую дзейнасць.
- Сярэдзіна 2022. Падпісаны закон аб "спецыяльнай вытворчасці" , гэта значыць аб завочных судах над людзьмі за мяжой. Належным апавяшчэннем абвінавачанага лічыцца публікацыя на сайце СК. Дэталі такіх працэсаў часта невядомы.
- 2023. Праваабарончыя арганізацыі прызнаюць «экстрэмісцкімі фармаваннямі»: БАЖ , ПЦ "Вясна" , Dissidentby . У выніку крымінальная адказнасць пагражае тым, хто паведамляе аб рэпрэсіях.
- 2024. Затрыманні сваякоў палітвязняў за атрыманне дапамогі, а таксама валанцёраў, якія самі дапамагалі палітвязням.
- Пачатак 2025. Прэс-служба Вярхоўнага суда апублікавала статыстыку па крымінальных справах за 2024 год, але скрыла дадзеныя аб «палітычных» прысудах. З сакавіка 2025 года раздзел "Расклад пасяджэнняў" закрыты пад маркай "рэгламентных работ". Раней там выкладалі расклад па ўсіх судах краіны: прозвішчы падсудных, артыкулы, прозвішчы суддзяў.
- Вясна 2026. «Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызналі 22 чаты сваякоў зняволеных у розных сацсетках.
- Восень 2026. МУС перастала абнаўляць « спіс экстрэмістаў », які раней папаўняўся кожную пятніцу. Версію ад 25 верасня адкацілі да версіі ад 18 верасня (6930 чалавек), старонка "па тэхнічных прычынах" недаступная.
