Яўген быў асуджаны ў красавіку 2021 года па артыкуле аб апаганенні дзяржаўнага сцяга за тое, што тузануў сцяг, які вісеў на гандлёвым цэнтры, і той упаў.
Вызвалены ў верасні таго ж года ў рамках памілавання.
Сяргей быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Быў вызвалены ў жніўні 2024 года па памілаванні.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей быў асуджаны па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" і прызнаны вінаватым у абразе начальніка Аршанскай інспекцыі па справах непаўналетніх Вішнеўскага — у каментары, апублікаваным у Telegram-чаце "Орша 97%".
Ён быў вызвалены ў верасні 2021 года ў межах памілавання.
Ігар быў асуджаны за каментар, пакінуты ў Telegram-канале наконт сітуацыі са збіццём цяжарнай жанчыны міліцыянерам.
Ён быў вызвалены ў верасні 2021 года ў межах памілавання.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Журналісты
Раман — беларускі журналіст і былы рэдактар тэлеграм-каналаў "NEXTA" і "Беларусь галаўнога мозгу", прызнаных уладамі экстрэмісцкімі. У 2020 годзе яму інкрымінавалі некалькі крымінальных артыкулаў, у тым ліку "арганізацыю масавых беспарадкаў" і "распальванне варожасці". У траўні 2021 года ён быў затрыманы пасля прымусовай пасадкі беларускімі ўладамі рэйса Ryanair у Мінску, які рухаўся па маршруце Афіны - Вільнюс.
У чэрвені таго ж года ён быў пераведзены пад хатні арышт.
Судовы працэс па “справе NEXTA” пачаўся ў 2023 годзе. Рамана прысудзілі да працяглага тэрміну пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, аднак пасля абвяшчэння прысуду ён не быў узяты пад варту і працягваў знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Быў вызвалены ў траўні 2023 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Яўген быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту — Маршы вызвалення палітвязняў, якая праходзіла 4 кастрычніка 2020 года ў Менску, падчас якой ён нанёс два ўдары па вонкавай камеры ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна. Пры гэтым на камеры пашкоджанняў не засталося.
Вызвалены ў верасні 2021 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Людзі з інваліднасцю
- Бацькі непаўнагадовых
Валянцін быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля затрымання мужчыне стала дрэнна, і яго пад канвоем даставілі ў Пінскую цэнтральную бальніцу, дзе дыягнаставалі перадінфарктны стан і змясцілі ў рэанімацыю. Як толькі ягоны стан палепшыўся, яго перавялі ў ІЧУ і пазней асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках».
Быў вызвалены ў жніўні 2024 года па памілаванні.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Арцём, студэнт, упершыню быў затрыманы і моцна збіты пасля акцыі пратэсту — Марша пенсіянераў у лістападзе 2020 года. Тады яго асудзілі па адміністрацыйным артыкуле на 15 содняў.
Аднак 24 сакавіка 2021 года, у дні масавых прэвентыўных затрыманняў перад Днём Волі, яго зноў арыштавалі раніцай у інтэрнаце, нібыта з-за заўважанага сцяга, і пакаралі 25 суткамі адміністрацыйнага арышту. Але ўжо на наступны дзень у тэлеграм-канале прапагандыста Азаронка з'явілася відэа, на якім Арцём прызнаецца ў адміністраванні пабліка. Пазней стала вядома, што яго збівалі дубінкамі, каб прымусіць запісаць гэтае прызнанне.
На волю ён так і не выйшаў, бо супраць яго распачалі крымінальную справу. Пасля Арцёма асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання".
Вызвалены ў студзені 2025 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Максім быў асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментар, пакінуты ў закрытым Telegram-чаце на адрас супрацоўніка міліцыі.
Быў вызвалены ў верасні 2021 года ў межах памілавання.
- Аб'яднанні
- Палітыкі
Рыгор, кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ на выбарах 2010 года і старшыня гэтай партыі, быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады". У верасні 2022 года яго прыгаварылі да працяглага тэрміну зняволення, нягледзячы на пагаршэнне яго здароўя ў зняволенні і выяўленне анкалагічнага захворвання.
Улетку 2023 года яго пазбавілі спатканняў і канфіскавалі асабістыя запісы, у тым ліку чарнавік кнігі і адрасы для перапіскі. У лістападзе таго ж года яго перавялі ў ПКТ на 6 месяцаў.
У студзені 2024 года пакаранне Рыгора было больш жорсткім, і яго перавялі на турэмны рэжым. У красавіку таго ж года ён перанёс аперацыю, а адразу пасля яе быў вернуты ў камеру.
Вызвалены ў ліпені 2024 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Валерый быў прызнаны вінаватым у студзені 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" на адрас інспектара ДАІ Светлагорскага РАУС Андрэя Баграёнка.
Вызвалены ў верасні 2021 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Ваенныя
- Палітыкі
Мікалай - лідэр незарэгістраванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), былы кандыдат у прэзідэнты, падпалкоўнік запасу, кандыдат тэхнічных навук. Адзін з заснавальнікаў Беларускага аб'яднання вайскоўцаў. Неаднаразова быў у зняволенні па палітычных матывах.
У 1990-х арганізаваў пратэсты, у тым ліку «Менскую вясну» і марш 1999 года.
У 2004 годзе ўзначаліў вулічныя пратэсты супраць фальсіфікацыі рэферэндуму, пасля чаго ў 2005 годзе быў асуджаны на 3 гады абмежавання волі. У сувязі з аб'яўленай у гонар 60-годдзя Перамогі амністыяй тэрмін пакарання быў скарочаны на год. У 2010 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі і пратэстах у Мінску, пасля чаго быў затрыманы і ў 2011 годзе асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У студзені 2012 года і ў маі 2015 года ўмовы пакарання былі больш жорсткімі, у выніку чаго ён знаходзіўся на турэмным рэжыме. Вызвалены ў жніўні 2015 года ў рамках памілавання.
Пасля выхаду працягнуў палітычную дзейнасць і ўдзел у вулічных акцыях. У 2016 годзе з яго ініцыятывы быў створаны Беларускі нацыянальны кангрэс. У 2020 годзе выступіў у падтрымку жонкі іншага незарэгістраванага кандыдата - сацыяльнага блогера Сяргея Ціханоўскага - Святланы Ціханоўскай . Чарговы раз Мікола быў затрыманы 31 траўня 2020 года па дарозе на яе перадвыбарчы пікет. Першапачаткова ён атрымаў 15 сутак адміністратыўнага арышту, але так і не выйшаў на волю. Пасля, у снежні 2021 года, яго асудзілі па крымінальнай справе за "арганізацыю масавых беспарадкаў".
Па дадзеных праваабаронцаў, фігуранты "справы" абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў памеры 29 мільёнаў рублёў.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. У ліку вызваленых Мікола Статкевіч. Пры гэтым Мікалай адмовіўся пакідаць тэрыторыю Беларусі, для гэтага яму давялося выбіць нагой дзверы ў аўтобусе. Пасля некалькіх гадзінаў чакання на нейтральнай паласе, ён вярнуўся на тэрыторыю РБ. Як стала вядома толькі праз два месяцы, яго зноў узялі пад варту. Дакладнае месцазнаходжанне невядома.
19 лютага 2026 года стала вядома, што Мікалай на волі, 21 студзеня ў яго здарыўся інфаркт галаўнога мозга - ён аднаўляецца і пакуль мае праблемы з прамовай. Цяпер Мікалай дома ў Беларусі з жонкай .
Пасля вызвалення ў Мікалая няма пашпарта ці іншых дакументаў , таксама яму не выдалі эпікрыз ці выпіску з медыцынскіх дакументаў. Гэта стварае вялікія праблемы для аператыўнага аказання ўрачэбнай дапамогі . Прававы статус былога палітвязня таксама не вызначаны , што стварае немагчымасць выехаць на рэабілітацыю .
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Дэвід быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай з-за пратэстаў і сутыкненняў паміж жыхарамі Пінска і сілавікамі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Пацярпелымі па справе выступілі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў, якія, акрамя пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, запатрабавалі ад абвінавачаных каля 530 тысяч рублёў кампенсацыі.
Увосень 2024 года быў вызвалены па памілаванні.
Міхаіл быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны за нанясенне фарбы на кіёскі "Табакерка", арку і фантан у раёне былога ўніверсама "Валгаград".
Вызвалены ў студзені 2022 года на падставе памілавання.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Пётр, аператар-пастаноўшчык, гукарэжысёр і супрацоўнік «Прэс-клуба Беларусь», быў затрыманы 22 снежня 2020 года па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
На рахунак Следчага камітэта было пералічана амаль 110 тысяч рублёў у якасці забеспячэння кампенсацыі магчымай шкоды, якую нібыта нанеслі фігуранты «справы».
Вызвалены 19 жніўня 2021 года на падставе памілавання.
