Мікалай Віктаравіч Статкевіч
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Ваенныя
- Палітыкі
Мікалай - лідэр незарэгістраванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), былы кандыдат у прэзідэнты, падпалкоўнік запасу, кандыдат тэхнічных навук. Адзін з заснавальнікаў Беларускага аб'яднання вайскоўцаў. Неаднаразова быў у зняволенні па палітычных матывах.
У 1990-х арганізаваў пратэсты, у тым ліку «Менскую вясну» і марш 1999 года.
У 2004 годзе ўзначаліў вулічныя пратэсты супраць фальсіфікацыі рэферэндуму, пасля чаго ў 2005 годзе быў асуджаны на 3 гады абмежавання волі. У сувязі з аб'яўленай у гонар 60-годдзя Перамогі амністыяй тэрмін пакарання быў скарочаны на год. У 2010 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі і пратэстах у Мінску, пасля чаго быў затрыманы і ў 2011 годзе асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У студзені 2012 года і ў маі 2015 года ўмовы пакарання былі больш жорсткімі, у выніку чаго ён знаходзіўся на турэмным рэжыме. Вызвалены ў жніўні 2015 года ў рамках памілавання.
Пасля выхаду працягнуў палітычную дзейнасць і ўдзел у вулічных акцыях. У 2016 годзе з яго ініцыятывы быў створаны Беларускі нацыянальны кангрэс. У 2020 годзе выступіў у падтрымку жонкі іншага незарэгістраванага кандыдата - сацыяльнага блогера Сяргея Ціханоўскага - Святланы Ціханоўскай . Чарговы раз Мікола быў затрыманы 31 траўня 2020 года па дарозе на яе перадвыбарчы пікет. Першапачаткова ён атрымаў 15 сутак адміністратыўнага арышту, але так і не выйшаў на волю. Пасля, у снежні 2021 года, яго асудзілі па крымінальнай справе за "арганізацыю масавых беспарадкаў".
Па дадзеных праваабаронцаў, фігуранты "справы" абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў памеры 29 мільёнаў рублёў.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. У ліку вызваленых Мікола Статкевіч. Пры гэтым Мікалай адмовіўся пакідаць тэрыторыю Беларусі, для гэтага яму давялося выбіць нагой дзверы ў аўтобусе. Пасля некалькіх гадзінаў чакання на нейтральнай паласе, ён вярнуўся на тэрыторыю РБ. Як стала вядома толькі праз два месяцы, яго зноў узялі пад варту. Дакладнае месцазнаходжанне невядома.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Датычныя да рэпрэсій
