Па версіі абвінавачання, у снежні 2021 года Сяргей Кемеж "пасля чытання інфармацыі, якая публікуецца ў дэструктыўных групах сацыяльнай сеткі "Вконтакте", размясціў у дачыненні да камандзіра адной з воінскіх часцей абразлівы каментар" . Сцвярджаецца, што ён быў зарэгістраваны пад несапраўдным імя і выкарыстоўваў VPN, але яго ўсё роўна ідэнтыфікавалі.
Сяргея ўжо судзілі ў верасні 2021 года за тое, што 25 студзеня 2021 года ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" пад навіной аб прысудзе за абразу камандзіра АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, напісаў абразлівы каментар аб гэтым міліцыянеру. прызначыў яму два гады "хіміі", а таксама пакрыць 3000 рублёў маральнай шкоды. Таксама Сяргея абвінавацілі вымагальніцтва з жонкі былога аднагрупніка, за гэта таксама прысудзілі 2 гады "хіміі". Сумарна мужчыну асудзілі да 2 гадоў 6 месяцаў "хіміі".
У верасні 2022 года Сяргея ўключылі ў "Спіс экстрэмістаў".
У судзе Лідскага раёна 19 чэрвеня 2023 года яго асудзілі ўжо за "абразу вайскоўца" да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 100 базавых штрафаў.
Вырак суда 21.09.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 19.07.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 100 базавых велічынь штрафу.
Па матэрыялах абвінавачання , Максім Куроўскі ў адным з чатаў месэнджэра “Telegram” наўмысна размяшчаў паведамленні ў дачыненні да прэзідэнта Лукашэнкі, непрыстойныя па форме і абразлівыя па змесце.
Экспертызай устаноўлена, што паведамленні змяшчалі негатыўную ацэнку кіраўніка дзяржавы, прыніжалі яго гонар і годнасць. Прычым карыстаўся пры гэтым беларускай мовай. Былы следчы Пружанскага райаддзела СК. Звольніўся са службы ў 2020 годзе.
12.06.2024 выйшаў на волю поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Зноў быў затрыманы і асуджаны ў 2025 годзе.
Увосень 2026 года стала вядома, што Максім выйшаў на волю.
Вырак суда 17.10.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 09.12.2022
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда дата невядомая
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Затрыманы за вывешванне БЧБ-сцяга. Пасля іх затрымання канал у мабільным дадатку Zello, праз які яны размаўлялі падчас правядзення акцыі, быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.
19.09.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
21.03.2023
Начался суд с 20.03.2023, судья Кучук
Вырак суда 06.04.2023
4 гады 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Згодна з версіяй абвінавачання Павел са снежня 2020 года па чэрвень 2022 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на сваёй старонцы размясціў публікацыі з выявамі Лукашэнкі, у якіх з выкарыстаннем у тым ліку ненарматыўнай лексікі прынізіў гонар і годнасць пацярпелага.
Ён жа ў снежні 2020 года размясціў лічбавы малюнак са спалучэннем чырвонага фону і свастыкі зялёнага колеру з арнаментам, чым здзекваўся з Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь..
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.