Паводле абвінавачання, Ягор Багдзевіч з дапамогай спецыяльнага дадатку падрыхтаваў 10 ролікаў з урыўкамі з фільмаў і музычных кліпаў працягласцю да 10 секунд, у якіх твар кінагероя або спявачкі мяняў на твар Лукашэнку.
У канцы жніўня і ў пачатку верасня 2020 года абвінавачаны размясціў ролікі ў гарадской групе ў тэлеграме.
Спачатку Ягор быў асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Затым прысуд быў зменены на 2 гады.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу
Прадпрымальнік і TikTok-блогер з Бабруйска, быў затрыманы 28 красавіка 2022 года на месцы працы — у сваёй краме.
Вядома, што Андрэй праходзіць па крымінальнай справе аб абразе прэзідэнта. Пасля затрымання ГУБАЗіК захапіў акаўнт Бяляўскага ў TikTok. Да затрымання на акаўнт Бяляўскага было падпісана больш за 100 000 чалавек.
05.01.2024 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Палітычны актывіст з Гродна. У 2017 годзе ён выступаў на акцыях пратэсту, звязаных з увядзеннем «падатку на дармаедства». У 2019 годзе паставіў намёт перад адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна Гродна, каб вырашыць жыллёвае пытанне. У 2020 годзе Лаўрэнцьеў разам з актывістам Мікалаем Салянікам правёў шэраг акцый за ўвядзенне каранціну ў Беларусі падчас пандэміі каранавіруса. Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года актывіст адбываў адміністратыўны арышт за акцыю падчас сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім. Восенню 2020 года з'ехаў з Беларусі ў Польшчу.
У Польшчы падахвоціўся дапамагчы двум беларускім уцекачам. але ў снежні 2020 года Аляксандр знік са здымнай кватэры ў Беластоку. Разам з ім зніклі і грошы дзяўчат. На званкі і паведамленні ён не адказваў. Свайму знаёмаму ён расказваў, што спакойна перасек польска-беларускую мяжу, а яго справу ў Беларусі закрылі з-за недахопу доказаў. У 2021 годзе Аляксандр набыў фудтрак і працаваў у адным з мікрараёнаў Гродна. Прадаваў шаурма. 2 мая 2022 года Лаўрэнцьева затрымалі проста на працоўным месцы. Затрымліваў ГУБАЗ Гродзенскай вобласці. Пасля затрымання гродзенец сказаў на камеру, што яго затрымалі за распаўсюджванне ў сетцы экстрэмісцкай інфармацыі і абразу прэзідэнта. Ён прызнаў віну.
11.10.2022 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда, прыгавор уступіў у сілу.
Улетку 2024 года стала вядома , што гродзенцу Аляксандру Лаўрэнцьеву дадалі яшчэ 1 год зняволення ў калоніі па артыкуле 411 КК РБ ("злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы").
Вырак суда 02.08.2022
3 гады 4 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.