Быў затрыманы за размову ў чат-рулетцы з Юрыем Камаром.
Падчас размовы ён папрасіў ва ўкраінцаў зброю "а на пытанне Камара" будзеш валіць ябатек?", адказаў "Так".
Дзмітрый быў затрыманы разам з сябрам — ім на галаву апранулі БЧБ-сцягі, а пасля прымусілі мыць імі падлогу.
19.09.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Яўгена Васілеўскага затрымалі амаль год таму ў Маскве, з 25 сакавіка да 7 красавіка 2022 года быў асуджаны на адміністрацыйны арышт паводле артыкула 24.23 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Сутнасць абвінавачання пакуль невядомая. Верагодна, размова ідзе аб перадачы персанальных звестак сілавікоў у пратэстныя чаты.
Восенню 2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
- Аб'яднанні
- Сілавікі
Былога супрацоўніка міліцыі Аляксандра Сазонава і Яўгена Васілеўскага затрымалі амаль год таму - 27 лютага 2022 года ў Мінску, а 1 сакавіка абодвух пакаралі адміністрацыйным арыштам па артыкуле 24.23 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Суд Першамайскага раёна Менска за ўдзел у акцыі пратэсту супраць расейскага ўварвання ва Украіну прысудзіў Сазонаву 13 сутак арышту, а Васілеўскаму - 15 сутак.
Сутнасць абвінавачання пакуль невядомая. Верагодна, размова ідзе аб перадачы персанальных звестак сілавікоў у пратэстныя чаты.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 9 верасня 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
Змітра затрымалі 21 верасня 2022 года супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Выкладчыка прымусілі на камеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца - нібыта ён у жніўні 2020 года хадзіў на акцыі, пісаў паведамленні ў Facebook і VKontakte. Таксама ў праўладных каналах з'явіліся скрыншоты з ягоных сацыяльных сетак з крытыкай дзеянняў уладаў.
Дзіцячы паэт і празаік, пераможца конкурсу "Пісьменнікі - дзецям" (2017). Ён з'яўляецца членам Міжнароднага саюза пісьменнікаў "Новы Сучаснік", Беларускага літаратурнага саюза пісьменнікаў "Полацкая галіна". Выкладчык прыватнай школы "Смарт Скул".
Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі
3 сакавіка 2023 г. абласны суд разглядаў апеляцыйную скаргу на прысуд. На дадзены момант падрабязнасці справы, як і вынікі судоў невядомы.
Восенню 2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па матэрыялах следства , абвінавачаны з лістапада 2020 года па сакавік 2022 года з выкарыстаннем мабільнага тэлефона ў чатах Telegram-каналаў, прызнаных судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, апублікаваў 17 каментарыяў абразлівага характару з нецэнзурнай лаянкай у адрас суддзі, супрацоўнікаў органаў унутраных.
11.04.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю 21 студзеня 2025 г.
- Аб'яднанні
- Людзі з інваліднасцю
Была асуджаная за абразу А.Лукашэнкі на хатнюю хімію. Пасля гэтага зноў абразіла Лукашэнку па тэлефоне, набраўшы 102. Мае захворванне ног, не можа самастойна перасоўвацца, мае інваліднасць.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена ў студзені 2025 года.
Вядома, што Якаў быў асуджаны да пазбаўлення волі. Ён ужо адбыў прысуд і на дадзены момант пражывае ў Польшчы.
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Кіроўца таксі. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў затрыманы за каментары ў сацсетках. На "пакаяным відэа" беларус расказвае, што ў 2020-м годзе ўдзельнічаў у пратэстах, а з 2020-га да сярэдзіны 2023-га года ў чатах пакінуў больш за 2000 «абразлівых каментароў» на адрас Лукашэнкі, працаўнікоў пракуратуры і міліцыянтаў. Пры затрыманні Сяргею зламалі руку. Яго са зламанай рукой трымалі 35 дзён у карцэры на Акрэсціна. Начальнік ІЧУ выказваў прадузятыя адносіны канкрэтна да яго, праз "каментатарскі" артыкул.
2 жніўня 2024 года будзе разгледжана апеляцыя на прыгавор.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Згодна з праўладнымі тэлеграм-каналамі затрыманы "за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
26.09.2023 года прайшло апеляцыннае пасяджэнне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў затрыманы за шматлікія каментарыі ў сацсетках.
31.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Аляксей быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «акт тэрарызму».
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 года па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група, мэтай якой было здзяйсненне экстрэмісцкіх злачынстваў. У групе ўдзельнічалі радыкальна настроеныя асобы, у тым ліку былыя і дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі сілавых органаў, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам». Гэтая справа звязана з абвінавачваннямі ў спробе падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыі масавых беспарадкаў».
Аляксея асудзілі па артыкуле аб «неданясенні аб злачынстве» і вызвалілі з-пад варты ў зале суда ў сувязі з поўным адбыццём прызначанага тэрміна пакарання.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
41-гадовы былы ІП, працаўнік аўтасалона Peugeot у Менску. Праходзіў па справе аб нападзе на дом дэпутата А.Гайдукевіча. Аб яго лёсе вядома мала. У нейкі момант мужчына знік са спісаў абвінавачаных. Супрацоўнікамі КДБ ажыццяўлялася яго праслухоўванне перад затрыманнем. Вымушана выехаў за мяжу РБ.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Сілавікі
Эдуард, супрацоўнік АМАП ГУУС, знаходзіўся на службе з 2006 года. Як і многія яго калегі, ён падвяргаўся кантролю. Вядома, што на базе в/ч 3214 Эдуард удзельнічаў у трэніроўках спецназа і вучэннях па разгоне масавых мерапрыемстваў з прымяненнем спецыяльнай тэхнікі. Ён быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «акт тэрарызму».
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 года па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група, мэтай якой было здзяйсненне экстрэмісцкіх злачынстваў. У групе ўдзельнічалі радыкальна настроеныя асобы, у тым ліку былыя і дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі сілавых органаў, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам». Гэтая справа звязана з абвінавачваннямі ў спробе падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыі масавых беспарадкаў».
Эдуарда асудзілі па артыкуле аб «бяздзеянні службовай асобы» з пазбаўленнем волі, а таксама з забаронай займаць дзяржаўныя пасады і пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, тэрмінам на пяць гадоў. Акрамя таго, яго пазбавілі воінскага звання.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў канцы студзеня 2024 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Уладзіміру ставяць у віну размяшчэнне ў сваіх сацсетках фота з жнівеньскіх маршаў у Віцебску.
Уладзіміра затрымалі 14 снежня пасля затрымання трох чалавек, звязаных з гастрапабам ROK’I PUB – заснавальнікаў установы Іллі Кульмана і Паўла Пятруніна.
Як паведамляла Віцебская вясна, на думку наведвальнікаў паба, адной з прычын затрымання мог быць нядаўні канцэрт беларускай спявачкі, якая выступае пад псеўданімам Iva Sativa (сапраўднае імя Яна Смаляга, яна жонка былога палітвязня Лявона Халатрана). Але, верагодна, канцэрт быў толькі нагодай для праверкі дзейнасці ўстановы. Як высветлілася пазней, УДФР узбудзіў справу за нявыплату падаткаў. Верагодней за ўсё, што Булаўскага як арганізатара канцэртнай дзейнасці ў Віцебску таксама затрымалі ў рамках гэтай справы.
