Трэнер па водным пола. Радзівона судзілі за ўдзел у адным з мірных маршаў у Менску. Мужчына прызнаў віну і расказаў, што рушыў з натоўпам у тым ліку па праезнай частцы.
Наталля Жлоба працуе старшым выкладчыкам кафедры замежнай літаратуры факультэта англійскай мовы МДЛУ.
Арышт адбыўся напрыканцы сакавіка, і з таго часу Натальля знаходзіцца ў СІЗА. Дакладная прычына затрымання, як і нумар крымінальнага артыкула, пакуль што невядомыя, але гаворка пра палітычную справу .
06.10.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 31.07.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Асуджаная за рэпост карцінкі, на якой была надмагільная пліта з партрэтам Лукашэнкі. Аляксандру за такое «свавольства» прызналі вінаватай у «абразе Лукашэнку». Прысуд вынесла судзьдзя Алеся Парфёненку. Адбываць пакараньне Аляксандра будзе ва ўмовах агульнага рэжыму.
Падчас судовага працэсу абвінавачаная распавяла, што палічыла вясёлым тэкст пад згаданым малюначкам, таму паставіла ёй "клас" і рэпаснула сабе.
Прысуд уступіў у сілу.
Вызвалена ў снежні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў , сыну палітыка Анатоля Лябедзькі інкрымінуюць фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Арцёма затрымалі ў канцы сакавіка і потым двойчы асудзілі на 15 сутак арышту, поле якіх яму выставілі абвінавачанне і перавялі ў СІЗА-1.
Паводле версіі абвінавачання, Лябедзька ў 2020 годзе "па матывах ідэалагічнай варожасці" з выкарыстаннем разліковага рахунку аднаго з банкаў па тэлефоне зрабіў некалькі грашовых пераводаў тром фондам, якія прызнаны "экстрэмісцкімі фарміраваннямі". Паведамляецца, што сродкі пералічваліся праз плацежную сістэму папулярнай сацыяльнай сеткі "Фэйсбук". Як мяркуецца, гаворка ідзе, у тым ліку пра фонды BY_help і Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.
На судзе палітвязень не прызнаў віну і заявіў, што яму і зусім не зразумелая сутнасць прад'яўленых абвінавачанняў і не разумее, за што ён на лаве падсудных.
31.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
У ліпені 2026 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 24.08.2023
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Міхась Сталярчук быў асуджаны па арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Ён грамадзянін Украіны. Разам з ім па справе праходзіў Дзмітрый Гудзік, ягоны пляменнік. Па версіі абвінавачання яны збіралі дадзеныя аб ваеннай тэхніцы і аб'ектах у Беларусі па заданні Службы бяспекі Украіны з 2018 года. З імі быў затрыманы таксама Ігар Дзірка, але замест судовага пераследу яго выслалі з Беларусі.
Працаваў кіроўцам аўтобуса на рэйсах Беларусь-Украіна.
Быў памілаваны 22.11.2025 г. у ліку 31 грамадзяніна Украіны. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, гэта адбылося ў рамках "дасягнутых дамоўленасцей" з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і "па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве". Вызваленых грамадзян адразу перадалі ўкраінскаму боку.
Вырак суда 24.11.2022
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Польскі грамадзянін асуджаны за "агентурную дзейнасць" у РБ. У красавіку 2023 года Ежы споўнілася 58 гадоў. Сам ён родам з прымежнага пасёлка пад Беластокам, а ў Беларусі жыве з 90-х - пераехаў у Гродна пасля жаніцьбы. Аж да прысуду блізкія былі ўпэўненыя , што гэта памылка і Ежы выпусцяць на волю. Блізкія абвінавачанага да гэтага часу не могуць зразумець, чым ён прыцягнуў увагу сілавікоў.
21 чэрвеня 2025 года Ежы быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага.
Дзяніса абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» і ў красавіку 2023 года прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем. Паводле абвінавачання, у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года Дзяніс разам з іншымі асобамі актыўна парушаў грамадскі парадак, не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, выходзіў на праезную частку і перашкаджаў працы грамадскага транспарту.
Па падліках праваабаронцаў, улетку 2025 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 27.04.2023
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Юрыст-прадпрымальнік. Дзмітрыя абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці ці варожасці.
Сутнасць абвінавачання і абставіны справы, акрамя таго, што Зміцер пакідаў у сацыяльных сетках каментары, праваабаронцам пакуль невядомыя.
22.08.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
30.01.2024 адбыўся новы суд над Дзмітрыем. На гэты раз яго абвінавацілі ў паклёпе. Прысуд невядомы. 17.04.2024 павінен адбыцца разгляд апеляцыйнай скаргі.
Вырак суда 23.05.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 22.08.2023
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 02.02.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што пасля распівання алкагольных напояў з сябрам каля крамы пасля затрымання супрацоўнікамі Смаргонскага РАУС лаяўся, у тым ліку на Лукашэнку за тое, што Беларусь не прызнала незалежнасць Абхазіі.
Юры тройчы судзімы і неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю вясной 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 26.04.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 29.06.2023
невядома.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.