Андрэй, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць анархістаў з Брэсцкай вобласці. Ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", і "псаванне маёмасці". У аснову абвінавачання леглі два эпізоды перакрыцця дарог у Брэсце, якія адбыліся ў 2018 годзе.
У пачатку сакавіка 2025 года выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Віталя была затрымана пасля вяртання ў Беларусь у межах крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яе асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульная шкода склала каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
Вызвалена ў снежні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Першы раз Марэк быў затрыманы 9 верасня 2020 года па месцы вучобы, але пазней адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Аднак у лютым 2021 года ён зноў быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў, ён выйшаў на волю ў лістападзе 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Сяргей, індывідуальны прадпрымальнік і ўладальнік асабістай падсобнай гаспадаркі па вырошчванні маліны і трускаўкі ў Драгічынскім раёне, быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Паводле матэрыялаў справы, агульны ўрон перавысіў 27 тысяч беларускіх рублёў.
Вызвалены ў красавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Уладзімір быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульны ўрон склаў каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
Вызвалены ў сакавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргей быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Па версіі следства, 11 жніўня 2020 года ў тэлеграм-канале "Светлагорск для жыцця" ён заклікаў збірацца каля ГЦ "Бярозкі" для ўкрыцця ад міліцыі, дзейнічаць групамі, выкарыстоўваць паддоны для абароны і звязваць сілавікоў.
Вызвалены ў жніўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 21.12.2020
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Руслан - беларускі блогер, які з 2020 года ствараў відэа на грамадскія і палітычныя тэмы. Да лютага 2021 года ягоны канал налічваў больш за 90 тысяч падпісчыкаў. 20 лютага 2021 года яго затрымалі і пазней асудзілі за "абразу прадстаўніка ўлады".
Стала вядома , што Руслана не вызвалілі з калоніі па заканчэнні тэрміну зняволення, а перавялі ў СІЗА ў Калядзічах. Прычыны новага абвінавачання пакуль невядомыя.
Выйшаў на волю ў чэрвені 2025 г., цалкам адбыўшы тэрмін.
Максім быў затрыманы 22 лістапада 2020 года і асуджаны за інсталяцыю з пудзіламі, на якіх былі фатаграфіі Наталлі Качанавай, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і амапаўца ў балаклаве, на фоне бел-чырвона-белага сцяга.
Вызвалены ў сакавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 26.02.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Дзяніс быў затрыманы 22 лістапада 2020 года і асуджаны за інсталяцыю з пудзіламі, на якіх былі фатаграфіі Наталлі Качанавай, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і амапаўца ў балаклаве, на фоне бел-чырвона-белага сцяга.
Вызвалены ў снежні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 26.02.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Паўла затрымалі ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 20 верасня 2020 года ў Гомелі, і асудзілі за нібыта ўчынены гвалт у дачыненні да інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі Паўла Шапавалава.
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Мікіта, байкер, быў затрыманы і асуджаны ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля інцыдэнту 19 верасня 2020 года каля ГЦ "Еўропа" ў Мінску. Тады невядомыя паспрабавалі затрымаць аднаго з матацыклістаў, а астатнія заступіліся за яго.
У чэрвені 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Мікіта, байкер, быў асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля інцыдэнту 19 верасня 2020 года каля ГЦ "Еўропа" ў Мінску. Тады невядомыя паспрабавалі затрымаць аднаго з матацыклістаў, а астатнія заступіліся за яго.
У снежні 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Андрэй, байкер, упершыню быў затрыманы і асуджаны ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля інцыдэнту 19 верасня 2020 года каля ГЦ "Еўропа" ў Мінску. Тады невядомыя паспрабавалі затрымаць аднаго з матацыклістаў, а астатнія сталі яго бараніць.
У чэрвені 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У жніўні 2023 года стала вядома, што супраць Андрэя распачалі новую крымінальную справу, і ён стаў падазраваным па артыкуле аб грубым парушэнні парадку. Падставай для гэтага сталі фатаграфіі. Пазней ён быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе.
Вызвалены ў снежні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 26.02.2021
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прыблізна 667 рублёў кампенсацыі.
Яўген, пажарны-выратавальнік МНС, быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту - «Маршы вызвалення палітвязняў», якая праходзіла 4 кастрычніка 2020 года ў Менску.
Вызвалены ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.