- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Андрэй быў затрыманы ў верасні 2021 года за размалёўванне больш за 80 цюкоў з сенажом, пасля чаго ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле «злоснае хуліганства». Да суда яму абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў ІЧУ.
У студзені 2022 года Андрэя абвінавацілі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку, выяўленым у спробе адцягнуць увагу вадзіцеляў і дэзарганізаваць дарожны рух» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вольга была затрыманая ў верасні 2021 года за размалёўванне больш за 80 цюкоў з сенажом, пасля чаго ў дачыненні да яе распачалі крымінальную справу па артыкуле «злоснае хуліганства». Да суда ёй абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў ІЧУ.
У студзені 2022 года Вольгу абвінавацілі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку, выяўленым у спробе адцягнуць увагу вадзіцеляў і дэзарганізаваць дарожны рух» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Алена была затрыманая ў верасні 2021 года за размалёўванне больш за 80 цюкоў з сенажом, пасля чаго ў дачыненні да яе распачалі крымінальную справу па артыкуле «злоснае хуліганства». Да суда ёй абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў ІЧУ.
У студзені 2022 года Алену абвінавацілі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку, выяўленым у спробе адцягнуць увагу вадзіцеляў і дэзарганізаваць дарожны рух» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Пасля вызвалення на Алену працягнулі аказваць ціск — у чэрвені 2022 года яе затрымалі супрацоўнікі КДБ. Пасля яна была вымушана пакінуць Беларусь.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Аляксандр быў затрыманы ў верасні 2021 года за размалёўванне больш за 80 цюкоў з сенажом, пасля чаго ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле «злоснае хуліганства». Да суда яму абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў ІЧУ.
У студзені 2022 года Аляксандра абвінавацілі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку, выяўленым у спробе адцягнуць увагу вадзіцеляў і дэзарганізаваць дарожны рух» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Андрэй быў асуджаны па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў Telegram-канале ў адрас маёра Бабруйскага РУУС Сучугава І. В., чым, на думку абвінавачання, абразіў яго.
Вызвалены ў сакавіку 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
Міхаіл — дырэктар будаўнічай фірмы і брат былога супрацоўніка ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава, які падчас службы супрацоўнічаў з ініцыятывай BYPOL, а ў снежні 2020 года з'ехаў ва Украіну. У жніўні 2021 года Міхаіл быў затрыманы і ўзяты пад варту ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах аб выкарыстанні несапраўднага дакумента і аб унясенні загадзя ілжывых звестак у афіцыйныя дакументы з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці. У СІЗА яго прымушалі на камеру асуджаць дзеянні брата і перадаваць яму заклікі «апамятацца» ад былых калег.
У чэрвені 2022 года Міхаіла прызналі вінаватым па артыкуле «нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу», зняўшы абвінавачванні па іншых артыкулах, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Міхаіл быў прызнаны вінаватым у тым, што падчас акцыі пратэсту ў Нясвіжы 11 жніўня 2020 года ўдарыў па спіне супрацоўніка міліцыі, які ажыццяўляў затрыманне пратэстоўцаў.
Вызвалены ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
Упершыню Аляксей быў асуджаны ў 2021 годзе па артыкуле "знявага прадстаўніка ўлады" і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У сакавіку 2022 года, калі ён ужо адбываў пакаранне, яго паўторна асудзілі за каментары, пакінутыя ў адным з Telegram-каналаў на адрас начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных справаў Бабруйскага гарвыканкама.
Вызвалены ў жніўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
Багдан, былы анестэзіёлаг-рэаніматолаг і рамеснік, быў асуджаны за святкаванне Масленіцы на дачным участку сябра, дзе было ўстаноўлена і спалена чучала, якое, на думку абвінавачання, было падобна на Лукашэнку. Суд расцаніў гэта як публічную абразу і прыніжэньне гонару і годнасьці Лукашэнкі.
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Навукоўцы
Аляксандр быў асуджаны за святкаванне Масленіцы на сваім дачным участку, дзе было ўстаноўлена і спалена чучала, якое, на думку абвінавачання, было падобна на Лукашэнку. Суд расцаніў гэта як публічную абразу і прыніжэньне гонару і годнасьці Лукашэнкі.
Вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Па інфармацыі ад родных Аляксандра, праблемы пачаліся пасля таго, як ён пайшоў назіральнікам на выбарчы ўчастак па месцы прапіскі ў вёсцы Фарынава. Ён напісаў скаргу ў пракуратуру аб грубым парушэнні выбарчага кодэкса, указаўшы на не апячатаную скрыню для галасавання. Пасля гэтага, 12 жніўня 2020 года, да Яўгена на працу прыехалі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі яго, але хутка адпусцілі.
Паўторна Яўген быў затрыманы ў студзені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «распальванне сацыяльнай варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады» і «падрыхтоўка і арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Яўген быў асуджаны ў верасні 2021 года і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі «пацярпелым». На абвяшчэнне прысуду бацькі Яўгена прынеслі ў залу раздрукаваныя каляровыя фотаздымкі ягонай трохмесячнай дачкі Міланы, якая нарадзілася, пакуль Яўген знаходзіўся пад вартай.
Вызвалены ў жніўні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Віктар, арнітолаг і былы кіраўнік «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (2006–2014 гг.), быў затрыманы дома 31 жніўня 2021 года і спачатку асуджаны на 12 сутак адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаванне міліцыі. Пасля арышту яму прад'явілі абвінавачанне па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Паводле матэрыялаў справы, ён «блакаваў рух транспарту і выкрыкваў лозунгі, а таксама здзейсніў яшчэ пяць аналагічных эпізодаў».
У траўні 2022 года Віктар быў асуджаны за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года ў Мінску і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Алег быў прызнаны вінаватым у ліпені 2021 года за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Менску.
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксей быў затрыманы пасля ненаўмыснага наезду на аўтамабіль ДАІ. Гэта адбылося пасля таго, як яго жонка, якая сядзела побач, закрычала — яна ўбачыла, як каля дарогі збіваюць чалавека. Ад нечаканасці вадзіцель аўтамабіля Nissan учыніў наезд на аўтамабіль ДАІ, які стаяў. Пасля затрымання, паводле яго слоў, яго збілі ў Маскоўскім РУУС; з чэрапна-мазгавой траўмай яго даставілі ў ізалятар на Акрэсціна. З канца снежня 2020 года па травень 2021 года Аляксей знаходзіўся пад хатнім арыштам, пасля чаго быў узяты пад варту да суда.
У верасні 2021 года Аляксея прызналі вінаватым па артыкулах «наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам або якое прывяло да шкоды ў буйным памеры» і «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Алег быў затрыманы 31 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ў кастрычніку таго ж года асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якая праходзіла 10 жніўня 2020 года ў Гродне.
Вызвалены ў красавіку 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
